Здарэнні1818

Змітру Паліенку пагражае да 10 гадоў зняволення, бо ён распыліў балончык на агрэсіўнага суседа

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ «Вясна»

У Мінску каля дзясятай гадзіны раніцы 20 сакавіка ў сваёй кватэры быў затрыманы актывіст Зміцер Паліенка. Яго падазраюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 339, ч.3 КК РБ («Асабліва злоснае хуліганства»). Падрабязнасці затрымання ПЦ «Вясна» распавяла сяброўка Змітра Наста Гусева.

«Каля 10 ранку ў кватэру брутальна ўварваліся людзі з аўтаматамі, ў бронекамізэльках і масках. Адразу павалілі Змітра на падлогу тварам уніз, адзелі кайданкі. Затым выбілі дзверы ў суседні пакой, пачалі праводзіць вобшук. Паведамілі, што супраць Змітра заведзена новая крымінальная справа за «асабліва злоснае хуліганства».

Супрацоўнікі паведамілі, што справа нібыта звязана з інцыдэнтам тыднёвай даўніны.

«Прыкладна тыдзень таму Зміцер чакаў свайго сябра на лесвічнай клетцы і да яго стаў чапляцца п’яны агрэсіўны мужчына. Таму проста не падабалася, што той там стаіць. Ён абражаў Змітра, а затым ударыў яго па твары. Тады Зміцер распыліў пярцовы балончык», — пераказала гісторыю Наста.

Вобшук у кватэры Змітра цягнуўся каля гадзіны. У актывіста канфіскавалі ўсю тэхніку (камп'ютар, мабільны тэлефон), літаратуру, улёткі, налепкі і г.д. У Насты Гусевай, якая знаходзілася ў той момант у кватэры, таксама канфіскавалі мабільны тэлефон.

Версія следства зусім іншая. У СК паведамілі, што жыхар дома заўважыў на лесвічнай пляцоўцы незнаёмага хлопца. Хлопец курыў. Мужчына зрабіў заўвагу, за што яму ў твар адразу пырснулі з газавага балончыка.

Па дадзеных следства, адбылося ўсё 13 сакавіка прыблізна каля 20:00 на лесвічнай пляцоўцы аднаго з дамоў па вуліцы Гурскага ў Мінску. Тым хлопцам, як падазраюць следчыя, быў Зміцер Паліенка, якога затрымалі 20 сакавіка.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, паведамляе СК.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

У наступным годзе розніца паміж Вялікаднямі складзе цэлыя пяць тыдняў

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў2

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Петэр Мадзьяр не выключыў перамоваў з Пуціным6

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа4

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я5

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць