Пра гэта паведамляе Oberösterreichische Nachrichten.
Канцлер Себасцьян Курц хоча, каб спецслужбы Аўстрыі адчытваліся непасрэдна яму ў сувязі з праблемамі адносна ўплыву ультраправых у краіне.
Гэты крок пазбавіць ультраправую Партыю свабоды (FPÖ), кааліцыйнага партнёра Курца ва ўрадзе, яе эксклюзіўнага права нагляду за разведвальнымі ведамствамі краіны, гаворыцца ў матэрыяле.
На дадзены момант міністэрства ўнутраных спраў і абароны Аўстрыі, якімі кіруе FPÖ, ажыццяўляюць кіраўніцтва рознымі спецслужбамі краіны.
Аднак абодва міністэрствы, а таксама кіраўнік FPÖ і віцэ-канцлер Хайнц-Крысціян Штрахе будуць працягваць атрымліваць інфармацыю ад агенцтваў.
Каментары