Свет

«Маленькі герой». Хлопчык выратаваў сябе і маці, якая страціла прытомнасць за рулём на трасе

12‑гадовы хлопчык з Уэльса ў Вялікабрытаніі змог скіраваць аўтамабіль сваёй маці ў бяспечнае месца, калі яна страціла прытомнасць за рулём на ажыўленай дарозе, піша Бі-бі-сі.

Нікала Крамп з горада Эбу-Вейл ехала трасай A40 разам з сынам Закам, калі ёй раптам стала дрэнна і яна знепрытомнела.

Зак, які сядзеў на пасажырскім сядзенні, змог ухапіцца за руль і накіраваць машыну на цэнтральную раздзяляльную паласу.

«Усё, што я памятаю, — гэта як прачнулася ўжо па другі бок дарогі, не разумеючы, што адбылося», — распавяла Нікала.

У суботу Нікала накіроўвалася на калядны кірмаш у Бірмінгем і кажа, што Зак папрасіўся паехаць з ёй у апошні момант пасля таго, як яе сяброўка была вымушана адмовіцца ад паездкі праз хваробу.

«Мы даехалі да Рос-он-Уая, калі мне стала вельмі горача», — распавяла яна ў эфіры BBC Radio Wales Breakfast і дадала, што з’ехала з дарогі і ўключыла аварыйную сігналізацыю.

«Мы стаялі ў вельмі небяспечным месцы, бо там не было абочыны», — сказала Нікала.

Калі яна знепрытомнела, яе нага націснула на педаль газу, аўтамабіль разагнаўся амаль да 100 км/г і працягнуў рух па дзвюхпалоснай дарозе. Зак распавёў, што спрабаваў расштурхаць маці, але, зразумеўшы, што гэта не атрымліваецца, вырашыў узяць кіраванне на сябе.

Ён зменшыў хуткасць аўто на травяністай паласе ўздоўж дарогі, а потым спыніў машыну, выключыў рухавік і патэлефанаваў у экстранныя службы.

«Мне было вельмі страшна, але я ведаў, што мушу нешта зрабіць», — распавёў хлопчык.

«Калі я размаўляў па тэлефоне з 999, я ўбачыў, што ў яе рухаецца жывот, таму зразумеў, што яна дыхае», — дадаў Зак.

«Ён увесь час мяне супакойваў. Казаў: «Усё добра, мама, не панікуй, з табой усё ў парадку»», — дадала Нікала.

Неўзабаве на месца прыбылі паліцыя і парамедыкі. Нікалу агледзелі на месцы і пазней паведамілі, што ў яе быў вельмі нізкі артэрыяльны ціск.

Ні Нікала, ні Зак не атрымалі траўмаў, і, хаця аўтамабіль быў пашкоджаны, яго можна будзе адрамантаваць.

Яны чакалі сваякоў разам з парамедыкамі, а потым зайшлі ў кавярню паблізу, дзе Зак атрымаў бясплатны напой ад персаналу, які пачуў пра яго смеласць.

Нікала сказала, што для яе вельмі незвычайна страчваць прытомнасць, і перад тым, як зноў сесці за руль, яна пройдзе дадатковыя абследаванні.

Паводле яе слоў, паліцэйскія былі ўражаныя тым, наколькі спакойным заставаўся Зак, праслухаўшы запіс званка на 999.

Яна распавяла, што яны запрасілі Зака ў сваё ўпраўленне ў Вустэры, каб уручыць яму сертыфікат за праяўленую мужнасць.

Нікала назвала сына сваім «маленькім героем», адзначыўшы, што яго спакойная рэакцыя і хуткае мысленне не далі іх няўдалай каляднай паездцы скончыцца значна больш сур’ёзнай аварыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю21

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?2

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць