Літаратура33

12 красавіка — прэзентацыя кнігі пра Бабруйск: горад, які немагчыма забыць

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

«Акадэмкніга» запрашае ў пятніцу 12 красавіка ў 18.00 на аўтограф-сесію журналіста Эдуарда Мельнікава і яго новай кнігі «Вяртанне ў Бабруйск. Хронікі савецкай штодзённасці».

«Каб выхаваць дзіця, трэба цэлая вёска», — такая прымаўка ёсць у многіх народаў свету. А што казаць пра Бабруйск! Хто тут вырас, не забудзе яго ніколі, дзе б ён цяпер ні жыў і чым бы ні быў.

Храналагічныя рамкі апавядання акрэсленыя гадамі дзяцінства і сталення яго героя - звычайнага бабруйскага хлапчука. Яго вачыма ўбачаныя многія рэаліі той пары: апавяданні родных і блізкіх аб нядаўняй вайне і акупацыі роднага горада (пра такое не пісалі ў тагачасных газетах), характэрныя дэталі паўсядзённага савецкага жыцця, якія цяпер з цяжкасцю ўяўляюцца - двор, школа, эміграцыя габрэяў, першыя ўрокі выхавання пачуццяў на фоне тагачасных ідэалагічных дэкарацый…

У кнізе шмат падрабязнасьцяў савецкага жыцця 1950—60-х, якія могуць здзіўляць, уражваць і нават шакаваць. Але ўсё гэта - абсалютная праўда, нават у дробязях.

Аказваецца, да мінулага нічога і дадаваць не трэба. Яно само стварае легенды.

Набыць кнігу Эдуарда Мельнікава ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Малады беларус у Падмаскоўі разбіў губу начальніку аддзела паліцыі

Апячаталі вясковую хату выдаўца Ігара Логвінава1

На Магілёўшчыне ў мужчыны канфіскавалі цэлы арсенал зброі і выбуховых рэчываў

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага8

«Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці10

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства30

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу72

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць