Улада2929

Міністр культуры Бондар: Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы

Юрый Бондар стаў госцем перадачы «Нічога асабістага», якую вядзе кіраўнік тэлеканала АНТ Марат Маркаў. Міністр культуры адказаў, у тым ліку, пра развіццё беларускай мовы.

Юрый Бондар. Скрыншот з ont.by.

Марат Маркаў спаслаўся на выступ Аляксандра Лукашэнкі на «Вялікай размове», прысвечаны беларускай мове:

«Беларусь нічога не страціла ад таго, што ў краіне дзве дзяржаўныя мовы. Тым не менш, беларускую мову трэба падтрымліваць. І мы гэтую падтрымку бачым літаральна паўсюль.

Мяняюцца назвы вуліц, бачым на білбордах, нават людзі з асалодай носяць майкі з беларускім арнаментам і надпісамі на беларускай мове. Апошнія сустрэчы паказалі, што некаторыя суседзі з заклапочанасцю ставяцца, што ў краіне падтрымліваецца беларуская мова, і ўспрымаюць ледзь не як праяву нацыяналізму. У якім кірунку гэтая падтрымка павінна развівацца далей?»

На гэта міністр адказаў наступнае: «Гэта цяжкое пытанне, якое ляжыць у плоскасці грамадскай свядомасці, якая не мяняецца хутка. Мы тады загаворым на беларускай мове, калі адчуем у гэтым патрэбу. Адчуем патрэбу зрабіць выбар на карысць беларускай мовы. Рэвалюцый тут не трэба.

Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы, мы гэта прайшлі ў пачатку 1990-х. Калі я працаваў ва ўніверсітэце, то з цікавасцю знайшоў у рэктарскім архіве дакумент з Міністэрства культуры, дзе адзначалася паставіць рэктару пад увагу, што «вельмі марудна ідзе ўкараненне беларускай мовы ў навучальны працэс універсітэта» [Бондар гаварыў па-руску, але гэтую фразу сказаў па-беларуску — «НН»].

Шокавая тэрапія шкодная і некамфортная. Я не скажу, што ў нас у краіне мала робіцца для падтрымкі беларускай мовы. Гэта і беларускамоўны рэпертуар нашых тэатраў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, сучаснай беларускай драматургіі, тэатр юнага гледача. Яны маюць 100% рэпертуара на беларускай мове, пастаноўкі праходзяць пры поўным аншлагу».

У сваю чаргу Марат Маркаў сказаў, што пастанавіў раз на месяц праводзіць на АНТ выпуск навін і ранішні эфір на беларускай мове, а ў перспектыве гэта пашырыць. «А ці ёсць у Мінкульта план для падтрымкі вырабу кіна– і відэакантэнту на беларускай мове?» — спытаў Маркаў.

На жаль, адказу на гэтае пытанне так і не прагучала. Бондар замест словаў пра падтрымку стаў апераваць лічбамі: «Мы нядаўна падлічвалі, колькі ж стужак было выпушчана па-беларуску за апошнія 20 гадоў. Выйшла каля 40%, улічваючы анімацыю, дакументальнае кіно, мастацкае».

Глядзі таксама:

Дэпутат, пісьменнік, «Казанова» — пяць фактаў пра міністра культуры Юрыя Бондара

Каментары29

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя12

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

У невялікім англійскім горадзе на клумбах «высадзілі» пластыкавыя кветкі. І гэта прынцыповая пазіцыя1

Дзясяткам дзікоў фінскія памежнікі не даюць пераходзіць мяжу Фінляндыі і Расіі

На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік Жырыноўскага. Яго прозвішча стала мемам2

Сярэдняя працягласць жыцця ў Мінску складае 77,9 года6

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва4

Паездкі на таксі 1 верасня могуць падаражэць

На Выганашчанскім возеры адбыўся масавы мор рыбы

Расійскі «Афрыканскі корпус» дапамог мясцовай хунце задушыць спробу вайсковага перавароту ў Нігеры5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя12

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць