Здарэнні

Пад Воранавам прапаў старшыня сельсавета — купіў у краме цыгарэты і з'ехаў у невядомым кірунку ВІДЭА

Учора ў Воранаўскі РАУС паступіла паведамленне ад жанчыны аб тым, што знік яе 62-гадовы муж, перадае абласная міліцыя. 

Гэтая гісторыя знікнення пачалася з таго, што 16 красавіка да 11:30 раніцы на сваім працоўным месцы ў аграгарадку Жырмуны Мечыслаў Браніслававіч Швед вырашаў службовыя пытанні. А пазней сеў у службовы аўтамабіль ВАЗ 2107 белага колеру дзяржнумар 7315 САТ і з'ехаў у невядомым кірунку. Зараз мабільны тэлефон зніклага недасяжны.

Па камерах відэаназірання ўдалося вызначыць, што мужчына заходзіў у прадуктовую краму ў аграгарадку Жырмуны, купіў два пачкі цыгарэт, а пасля сеў у машыну і накіраваўся ў бок Воранава.

Вядома, што мужчына спіртнымі напоямі не злоўжывае, не курыць (хаця купіў цыгарэты), на працягу апошніх некалькіх гадоў меў праблемы з сэрцам.

Далей у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было выяўлена, што ў дзень знікнення, але ўжо каля 6 гадзін вечара жыхар вёскі Крыніцы Лідскага раёна заўважыў зніклага старшыню сельсавета, калі той праязджаў на службовай «сямёрцы» па вёсцы. Машына накіроўвалася ў бок вёскі Дворышча. Пасля гэтага мужчыну ніхто не бачыў.

Прыкметы: на выгляд каля 60—65 гадоў, рост каля 165—170 см, шчыльнага целаскладу, валасы карычневага колеру з праборам на правы бок, твар светлы, вочы цёмныя. Асаблівыя прыкметы: фарбаваныя валасы. Быў апрануты: куртка з кожзамяняльніка карычневага колеру з чорным каўняром, штаны цёмнага колеру, туфлі чорныя без шнуроўкі, кашуля цёмна-сіняга колеру.Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Мечыслава Шведа, патэлефануеце па тэлефонах 8 (044) 767-23-62 альбо 102.

Міліцыя дадае, што сваякі зніклага Мечыслава Браніслававіча вельмі перажываюць і просяць яго хутчэй вярнуцца дадому.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць