Афіша

«Нож у сэрца», 14 чэрвеня

Швэдзкае інтэлектуальнае кіно зь беларускімі субтытрамі.

Швэдзкае інтэлектуальнае кіно зь беларускімі субтытрамі.

Рэспубліканскі палац культуры вэтэранаў (Янкі Купалы, 21). Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

«Нож у сэрца» – гэта сучасная музычная драма пра каханьне, сяброўства і вялікія мары. Галоўныя героі фільму – дзевяць маладых людзей, якія знаходзяцца на шляху ў дарослае жыцьцё. Яны паходзяць з розных краінаў сьвету і маюць за плячыма розныя гісторыі і жыцьцёвы досьвед. Тое, што іх аб’ядноўвае, – гэта ўмовы жыцьця ў прыгарадзе. Пасярод бэтону Бэргшану, гарадзкога раёну на ўскрайку Гётэборгу, разыгрываецца драма любоўнага трохкутніка паміж мараканцам Амірам, яго лепшым сябрам Хуанам з Чылі і прыгажуняй з Курдыстану Сабінай. Амір і Хуан пакляліся ў вернасьці адзін аднаму і песьцяць аднолькавую надзею: дабіцца павагі і значнага палажэньня ў тым сьвеце, які ім вядомы. У сьвеце, што нясе на сабе адбітак гвалту і злачыннасьці, але адначасова з тым – радасьці і братэрства.

Ролі выконваюць звычайныя гарадзкія падлеткі. Падчас здымак фільму акторы-аматары прайшлі інтэнсіўныя курсы акторскага майстэрства, танцаў і сьпеваў.

Музыка мае тут вялікую ролю. Акторы танчаць і сьпяваюць самі пад мэлёдыі, напісаныя цікавымі швэдзкімі кампазытарамі-песеньнікамі.

«Нож у сэрца» – рэжысэрская праца Агнеты Фагерстрам-Ульсан, якая таксама выступае суаўтаркай сцэнара разам з Пэтэрам Біру. Гэта трэцяя і заключная частка іх трылёгіі пра Новую Эўропу, праекту, над якім гэты творчы дуэт працаваў восем гадоў.

У 2005 годзе на старэйшым і самым прэстыжным у сьвеце тэлевізійным конкурсе Prix Italia журы адзінадушна прызнала «Нож у сэрца» лепшым шматсэрыйным фільмам. Карціну назвалі «моцнай прачулай і неверагодна захапляльнай».

Квіткі можна атрымаць у Рэспубліканскім палацы культуры вэтэранаў (Янкі Купалы, 21), а таксама ў аддзяленьні пасольства Швэцыі (Музычны завулак, 1/2).

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу зь беларускімі субтытрамі.

Каментары

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі7

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пажартаваў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»18

Чаму закрылі праект «Ноч з Чалым»10

Сякеры ад МТЗ, якія загадаў палепшыць Лукашэнка, паступілі ў продаж. Вось колькі яны каштуюць10

Лукашэнка адпомсціў Дуду за адмову фатаграфавацца6

Затрыманы беларус, падазраваны ў спробе падпалу ў Гданьску па замове замежнай выведкі

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой5

У Беларусі заблакавалі Livejournal1

Прыпыніла працу найбуйнейшая на Берасцейшчыне школа замежных моў, яе офіс апячаталі1

Дзім Дзімыч уступіў у «Белую Русь»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі7

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі

Галоўнае
Усе навіны →