Грамадства1010

У Мінску ўлады зробяць стылізаванае паганскае капішча

У Мінску адновяць паганскае капішча. Яно будзе знаходзіцца ў парку імя 40-годдзя Вялікага Кастрычніка, што прымыкае да гатэля «Пекін». Рэканструкцыя капішча ўключаная ў другі этап добраўпарадкавання тэрыторыі, на якое гарадскія ўлады выдзелілі сродкі, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Парк размешчаны ў межах вуліц Ульянаўскай — Леніна — Смаленскай — Чырвонаармейскай. У 2015—2016 гадах тут зрабілі пешаходныя алеі, абсталявалі дзіцячы гарадок, уладкавалі месцы адпачынку ля берага.

Цяпер каля скрыжавання вуліц Леніна і Ульянаўскай зробяць уваходную зону ў парк, а таксама добраўпарадкуюць тэрыторыю, дзе раней знаходзілася паганскае капішча. Яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя тут была культавая пляцоўка, абнесеная з трох бакоў драўлянай агароджай. Там рос вялікі дуб, стаяў вялікі камень «Дзед» (цяпер ён у мінскім «Музеі валуноў»), а з камянёў было складзена вогнішча. Цяпер гэтае месца абнясуць стылізаванай драўлянай агароджай, выкладуць брукам, а ў цэнтры пляцоўкі зробяць інфармацыйны стэнд з апісаннем гісторыі месца.

Працы на месцы былога капішча плануюць завяршыць ужо ў траўні гэтага года.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў16

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць