Грамадства2525

Карлюкевіч пра беларусізацыю: Лепш скіраваць сілы на тое, каб беларуская мова ў СМІ была ўнармаванай, правільнай

У інтэрв'ю «Народнай волі» міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч расказаў, што думае пра пашырэнне беларускай мовы ў СМІ. 

— Калі казаць пра беларускую мову ў СМІ. Ці будзе пашырацца беларускі кантэнт у газетах, на тэлебачанні? Ці рухаемся мы ў гэтым накірунку?

— …Скажу прама і адкрыта, безумоўна, разумеючы, што выклічу шмат крытычных заўваг. Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася.

Яна — адлюстраванне многіх аспектаў сацыяльнага, палітычнага і нават гаспадарчага, эканамічнага жыцця. Тое, што трэба шанаваць і паважаць мову, — заканамерна. Тое, што мы знаходзімся ў прасторы рускай мовай, карыстаемся ёю не па абавязку, — таксама зразумела.

Мне падаецца, што лепей сілы скіраваць на тое, каб мова, калі яна ўжо гучыць і са старонак СМІ, і ў эфіры, і ў выступленнях, была правільнай, унармаванай.

I яшчэ. Ніхто не забараняе, а, наадварот, заахвочвае прыхільнымі ацэнкамі, добрымі водгукамі тыя працэсы, калі добрыя знаўцы роднай мовы актыўна ёю карыстаюцца. Шмат у гэтым плане залежыць ад грамадскіх ініцыятыў, ад пісьменніцкай грамады. Давайце і ў моўным пытанні не крытыкаваць усіх запар, а дапамагаць адзін аднаму.

Каментары25

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай88

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай88

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць