Грамадства

Стала вядома, колькі з пачатку года дэмантавалі антэн з фасадаў дамоў у Мінску

З пачатку года гараджане і супрацоўнікі жыллёва-эксплуатацыйных арганізацый дэмантавалі 285 індывідуальных антэн, усталяваных на фасадах дамоў, паведаміў «Мінск-Навінам» намеснік генеральнага дырэктара «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Цімафей Крэмез.

— Усяго па жыллёвым фондзе Мінска з пачатку года выдадзена 1 693 прадпісанні на прывядзенне індывідуальных антэн у належны стан, — удакладніў суразмоўца.

Па дадзеных МГЖГ, пасля абследавання 96 дамоў, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцей, складзена 79 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях па самавольна ўсталяваных антэнах, уласнікам выдадзены прадпісанні аб устараненні парушэнняў. Да гэтага часу 70 антэн дэмантавана, у дачыненні да ўладальнікаў такога абсталявання, якія не пажадалі выконваць загады, пададзена два пазовы ў суд.

Нагадаем, самавольная ўстаноўка індывідуальных антэн і іншых канструкцый забароненая. За гэта прадугледжаная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь для фізасобы, ад 30 да 50 базавых - для юрыдычнай асобы. Базавая велічыня складае на сёння — 25,5 рубля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты18

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Успышка хантавіруса на MV Hondius: СААЗ пакуль не бачыць пагрозы далейшага распаўсюджвання інфекцыі1

Трамп сёння ляціць у Кітай

Прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2026»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты18

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць