Свет

Паўночная Карэя запусціла неапазнаную ракету ў бок Японіі

КНДР правяла чарговыя ракетныя пускі ў кірунку Японіі. Абвастрэнне ваеннага супрацьстаяння ў рэгіёне адбываецца на фоне перамоваў ЗША, Японіі і Паўднёвай Карэі па паўночнакарэйскай праблематыцы

Паўночная Карэя ажыццявіла запуск «неапазнанага снарада», піша агенцтва «Рёнхап» са спасылкай на паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў. Як мяркуецца, гэта ракеты сярэдняй або малой далёкасці.

Запуск быў здзейснены з Пхёнан-Пукто, дзе на адлегласці прыкладна 77 км ад Пхеньяна размешчана адна з ракетных баз КНДР. На гэтай базе размешчаныя балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці «Надон». Далёкасць гэтых ракет дасягае 1,3 тыс. км.

Міністэрства абароны Японіі паведаміла, што ракеты ўпалі ў моры за межамі выключнай эканамічнай зоны краіны, піша Japan Times. Пагрозы тэрыторыі Японіі яны не ўяўлялі.

За апошні тыдзень гэта другое ракетнае выпрабаванне, якое праводзіцца Паўночнай Карэяй. У суботу, 4 мая, ваенныя КНДР правялі запуск некалькіх ракет малой далёкасці з горада Вонсана на ўсходнім узбярэжжы ў кірунку Японскага мора. Паводле ацэнак Сеула, яны праляцелі ад 70 да 200 км, перш чым упасці ў моры. Запускі сталі нагодай для склікання тэрміновага пасяджэння сілавых структур Паўднёвай Карэі. У Пхеньяне заявілі, што мэтай запускаў была праверка «буйнакаліберных рэактыўных пускавых установак вялікі далёкасці і тактычнага кіраванага ўзбраення». За вучэннямі асабіста назіраў паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын.

Ракетныя запускі прайшлі на фоне візіту спецпрадстаўніка ЗША па праблемах КНДР Стывена Бігуна ў Японію і Паўднёвую Карэю. 9 мая пасланнік Белага дома знаходзіцца ў Сеуле, удакладняе Reuters.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць