Усяго патроху77

Беларусы вырабілі першае ў свеце валошкавае марозіва з жытам і льном

Беларусы вырабілі дэсерт, які дагэтуль не выпускалі сусветныя вытворцы. Марозіва «Белы полюс» з пялёсткамі валошак і насеннем лёну ў жытнёвым кубачку мінчукі змогуць пакаштаваць з 13 мая. Першы пункт продажаў — крама Symbal.by на праспекце Машэрава, 18 у Мінску. Цана 90-грамовай порцыі з першай партыі — 1 рубель 50 капеек.

Беларускі трэнд на валошкі задаў стагоддзе таму паэт Максім Багдановіч, а цяпер гэтыя кветкі з'яўляюцца на самалётах, шыльдах рэстаранаў і нават у марозіве. Нацыянальны дэсерт з «кветак радзімы» вырабіла найстарэйшая ў Беларусі фабрыка марозіва «Белы полюс». Валошка — не адзіная беларуская фішка: пламбір змяшчае насенне лёну, а кубачак — жытнёвую муку. Задумка вытворцаў — стварыць прадукт, пакаштаваўшы які, турыст у літаральным сэнсе адчуе Беларусь на смак.

«Мы даўно заўважылі, што простае пытанне турыста «што незвычайнае можна пакаштаваць у Беларусі?» ставіць у тупік нашых людзей, якія адразу прыгадваюць толькі дранікі. Спадзяёмся, што валошкавы пламбір вырашыць праблему: гэта на самай справе смачнае марозіва і ўнікальны прадукт, якога няма ні ў адной краіне свету, апроч Беларусі. Смак яго наўрад ці зблытаеш з іншым дэсертам. Малочная аснова марозіва дапаўняецца кветкава-травяным водарам, а калі здараецца раскусіць зерне лёну, адчуваецца салодкі мядова-масляны прысмак», — каментуе намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч.

«Белы полюс — марозіва пламбір у вафлевым кубачку…» — так кампанія апісвае новае марозіва на яго ўпакоўцы. Брэнд прасоўвае беларускую мову і культурныя сімвалы. Таму лагічна, што першым пунктам, дзе з'явіцца валошкавае марозіва, стане крама нацыянальнай атрыбутыкі Symbal.by. Там новы прадукт будзе прадавацца з 13 мая і да халоднай восені. З сярэдзіны мая валошкавы пламбір стануць паступова завозіць у супермаркеты сталіцы ды іншых беларускіх гарадоў. Экспартаваць дэсерт за межы краіны вытворцы адмовіліся прынцыпова, каб пакінуць разынку (дакладней валошку) «толькі ў Беларусі і нідзе болей».

Каментары7

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі5

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?25

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць