Здарэнні55

У Мінску асудзілі 13 донараў за махлярства з грашовымі кампенсацыямі

У Мінску агучылі прысуд 13 грамадзянам, якія па фіктыўных даведках аб зарплаце атрымлівалі кампенсацыі за здачу крыві. Пра рашэнне паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнага суда.

Улетку 2018 г. Следчы камітэт паведаміў, што 13 чалавек здавалі кроў і атрымлівалі кампенсацыю за пропуск працы па падробленых даведках пра заробак. Дакументы былі выпісаныя нібыта з чатырох месцаў, дзе яны працавалі, але лічбы былі выдуманыя. Падзеі датуюцца 2014-2018 гадамі, агульная сума склала 56 тысяч рублёў. Нагадаем, з мінулага года абмяркоўваецца ідэя зрабіць здачу крыві цалкам бясплатнай.

Прысуд па справе суд Цэнтральнага раёна вынес 21 чэрвеня, усіх фігурантаў абвінавачвалі ў махлярстве.

Двое абвінавачаных мужчын з найбольшымі сумамі прысуджаныя да 4,5 і 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці. Але да іх ужылі адтэрміноўку. Пры гэтым яны павінны ў вольны час адпрацаваць 120 гадзін грамадскіх работ.

Яшчэ трое асуджаныя на 3 гады пазбаўлення волі, таксама з адтэрміноўкай і 100 гадзінамі грамадскіх работ.

Астатнія восем чалавек асуджаныя на тэрміны ад 1,5 да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»9

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»3

Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-351

Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу на параплане з маторам

Хрэнін: Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад танкаў6

Для паставак у Крым паліва расіяне выкарыстоўваюць цыстэрны для вады і малака5

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць