Усяго патроху

Хавай нос у Апанасаўскі мароз

31 студзеня ў праваслаўным календары — святы Афанасій. Апошні дзень студзеня быў здатны прадказваць надвор’е. Ад суботы якраз і пачнецца пахаладанне.

У народнай традыцыi святога Афанасiя, або Апанаса, якi ўшаноўваецца па праваслаўным календары заўтра, 31 студзеня, лiчылi ахоўнiкам жывёлы ад маразоў.

Звычайна, у апошнi дзень самага сцюдзёнага зiмовага месяца былi моцныя маразы, нездарма казалi: «Схавай нос у Апанасаўскi мароз», «Афанасьеўскiя маразы жартаў не любяць», «Прыйшоў Афанасiй Ламанос — беражы шчокi i нос», «Казалi, што апанасаўскiя маразы настолькi моцныя, што ў быка‑трохгодкi зрываюць рогi». Таму да святога ахоўнiка часцей за ўсё звярталiся з надзеяй на дапамогу: «Святы Уласiй‑Ахванасiй, саблюдзi, Божа, красуль нашых».

Акрамя гэтага на Беларусi святога Апанаса лiчылi ахоўнiкам гусакоў, а гэты дзень калiсьцi насiў назву «гусiнага свята». Менавiта з гэтага дня гусей, каб яны набiралi вагу, пачыналi кармiць зернем. І прыглядалiся да надвор’я. Лiчылася, што, калi «завiруха на Панаса — будзе шмат гусянят».

Але i самi гусi былi добрымi прадказальнiкамi надвор’я. Iх паводзiны ў народзе тлумачылi так:

— калi яна стаiць на адной назе, падцiснуўшы другую, цi ляпае крыламi — да маразоў;

— хавае пад крыло нос — да холаду;

— гусакi ляцяць высока — будзе вялiкая паводка; нiзка — мала вады пры адлiзе.

Акрамя гэтага, дрэнным знакам для сям’i было, калi гуска прынясе ў адзiн дзень два яйкi.

Працягвалася вясельная пара. Дзяўчаты чакалi сватоў, каб паспець да Масленiцы згуляць вяселле.

Апошнi дзень студзеня быў здатны прадказваць надвор’е:

Калi на Афанасiя завiруха, вясна будзе працяглая.

Калi ў гэты дзень апоўднi будзе сонца, вясна будзе ранняя.

Не дзiва, што Афанасiй‑ламанос адмарозiць нос, а ты пачакай яшчэ Цiмафея‑паўзiмнiка (4 лютага).

Але было i так: «Калi да Апанаса зямля не прамерзла, так i соку не дасць» (пасля цёплай зiмы чакалi неўраджай).

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, Звязда

Каментары

Цяпер чытаюць

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё57

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць