«Ювентус» купіў 19-гадовага капітана «Аякса». Ён будзе зарабляць да 24 мільёнаў еўра ў год

Капітан «Аякса», 19-гадовы Матэйс дэ Лігт перайшоў у турынскі «Ювентус», паведамляе афіцыйны сайт італьянскага клуба.
Сума трансферу склала 75 мільёнаў еўра, у далейшым з улікам бонусаў яна можа вырасці яшчэ на 10,5 мільёна.
Кантракт разлічаны на пяць гадоў, яго базавая зарплата складзе 16 млн еўра, з улікам бонусаў яна можа ўзрасці да 24 мільёнаў.
Больш атрымлівае толькі Крышціяну Раналду.
Каментары