Праект акумулятарнага завода ў Брэсце зноў не прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу
Праект акумулятарнага завода ў Брэсце зноў не прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу, паведаміў 20 ліпеня старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук на сустрэчы з жыхарамі горада. Пра гэта піша Tut.by.

«Афіцыйнага дакумента ў аблвыканкам не паступала. Вынік трэцяй экалагічнай экспертызы адмоўны. Канстатуючая частка пакуль невядомая. Я думаю, што да такога выніку прывяла сукупнасць фактараў: прынцыповая пазіцыя нашых прыродаахоўных структур, экалагічнай экспертызы, меркаванне грамадскасці і актыўная пазіцыя. Але ў гэтай сітуацыі трэба пачытаць, што ж там напісана», — паведаміў прысутным Аляксандр Рагачук.
У кампаніі «АйПауэры» пацвердзілі інфармацыю аб тым, што праект не прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. З афіцыйнай заявай з гэтай нагоды кампанія выступіць, калі атрымае на рукі дакументы.
Каментары