Грамадства

На беларуска-расейскай мяжы зьявіліся памежныя пасты

Беларусь усталявала часовыя пасты супрацоўнікаў мытні і Дэпартамэнту аховы МУС ва ўсіх грузавых пунктах пропуску на мяжы з Расеяй дзеля ўнікненьня непаразуменьняў з транзытвм расейскіх падакцызных грузаў, паведамілі «РИА-Новости» ў аўторак у Дэпартамэнце аховы.

Беларусь усталявала часовыя пасты супрацоўнікаў мытні і Дэпартамэнту аховы МУС ва ўсіх грузавых пунктах пропуску на мяжы з Расеяй дзеля ўнікненьня непаразуменьняў з транзытам расейскіх падакцызных грузаў, паведамілі «РИА-Новости» ў аўторак у Дэпартамэнце аховы.

«Дзяржаўны мытны камітэт і Дэпартамэнт аховы МУС Беларусі прынялі рашэньне ўсталяваць часовыя пасты, каб пазьбегнуць парушэньняў беларускага заканадаўства ў галіне транзыту падакцызных грузаў цераз тэрыторыю Беларусі», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле ягоных словаў, згодна зь беларускім заканадаўствам, расейскія грузы, што ідуць цераз тэрыторыю Беларусі і ўваходзяць у пералік падакцызных тавараў, мусяць суправаджацца церазь беларускую тэрыторыю пад канвоем. Гаворка ідзе ў асноўным пра цыгарэты і сьпіртныя напоі.

Як сказаў прадстаўнік дэпартамэнту, пасты ўсталяваныя для таго, каб тлумачыць грузаперавозчыкам правілы транзыту церазь беларускую тэрыторыю падакцызных тавараў. Апроч таго, у пунктах пропуску можна будзе заключыць на месцы дамову, аплаціць канвой і рухацца па тэрыторыі Беларусі з канвоем.

У склад пастоў на ўсіх грузавых памежных пераходах на беларуска-расейскай мяжы будуць уваходзіць па адным супрацоўніку беларускай мытні і Дэпартамэнту аховы.

«Часовыя пасты будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль урады Беларусі і Расеі ня прымуць рашэньне, якое якімсьці чынам урэгулюе пытаньні, зьвязаныя з транзытам грузаў з падакцызнымі таварамі,» – сказаў суразмоўца агенцтва. «Гэтыя часовыя пасты будуць дзейнічаць, пакуль ня будзе на заканадаўчым узроўні распрацаваны мэханізм інфармаваньня расейскіх грузаперавозчыкаў пра неабходнасьць замаўляць канвой для руху па тэрыторыі Беларусі, альбо якімсьці чынам бакі не дамовяцца пра вырашэньне гэтай праблемы,» – дадаў ён.

РИА-Новости

Каментары

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі41

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

ЗША адправілі самалёты ў Грэнландыю

Ноччу па ўсёй Беларусі бачылі паўночнае ззянне ШМАТ ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі41

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць