Улада22

Макей — Рынкевічсу: У адносінах Беларусі і Латвіі не існуе прынцыповых праблем

БелТА

У двухбаковых адносінах паміж Беларуссю і Латвіяй не існуе прынцыповых праблем. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей сёння на перамовах з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарам Рынкевічсам, які 24-26 ліпеня наведвае Беларусь з рабочым візітам, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што беларуска-латвійскія кантакты становяцца рэгулярнымі, у тым ліку і абмен візітамі. Акрамя гэтага праходзяць і сустрэчы паміж прадстаўнікамі дзвюх краін на міжнародных пляцоўках. Уладзімір Макей акцэнтаваў увагу на ўсталяваных цесных кантактах не толькі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх дзяржаў, але і іншымі ведамствамі. Паводле яго слоў, гэта спрыяе ўсебаковаму паглыбленню супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

Міністр заявіў, што беларускі бок цалкам падтрымлівае развіццё палітычнага дыялогу і нацэлены на пашырэнне двухбаковых кантактаў.

Ён таксама адзначыў, што прынцыповых праблем у двухбаковых адносінах не існуе і ёсць гатоўнасць адкрыта абмяркоўваць адчувальныя пытанні.

Кіраўнік МЗС Латвіі сказаў аб пазітыўнай атмасферы двухбаковых адносін у палітычнай, эканамічнай сферах, у рамках «Усходняга партнёрства» і рэгіянальнай бяспекі. Паводле яго слоў, удалося выпрацаваць адпаведны фармат супрацоўніцтва, калі маецца высокі ўзровень ўзаемнага даверу. У ліку пазітыўных момантаў міністр назваў абмен інфармацыяй у ваеннай сферы і абмен назіральнікамі падчас вучэнняў у Беларусі і Латвіі.

Эдгар Рынкевічс таксама звярнуў увагу, што маецца шмат пытанняў, якія Беларусь і Латвія адкрыта абмяркоўваюць, у тым ліку і тыя, па якіх ёсць рознагалоссі.

Ён выказаў упэўненасць, што перамовы ў Мінску будуць дзейснымі і дадуць добры імпульс для далейшага развіцця беларуска-латвійскага супрацоўніцтва.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну13

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

Беларусь яшчэ больш павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва ў Расію2

У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе9

Армянскага сябра Лукашэнкі затрымалі пры спробе вылецець з краіны, на яго завялі крыміналку за падаткі5

Чым скончылася гісторыя выкладчыка БДУІР, які звяртаўся да Лукашэнкі наконт 87 рублёў заробку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну13

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць