Свет22

2 жніўня Дамова аб ракетах сярэдняй і малой далёкасці паміж Расіяй і ЗША спыніла дзеянне

Дзеяньне дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці (РСМД) паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй скончылася 2 жніўня пасьля таго, як абодва бакі афіцыйна зь яе выйшлі, піша радыё «Свабода».

Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш 1 жніўня заявіў, што разам з гэтым пагадненьнем сьвет страціць «бясцэнны засьцерагальнік ад ядзернай вайны».

Гэтая ракетная дамова, а таксама пагадненьне СНВ-3 (ці «Новы START») аб скарачэньні стратэгічнага наступальнага ўзбраеньня паміж Расеяй і ЗША, зьяўляюцца двума ключавымі дакумэнтамі, якія кантралююць ядзернае ўзбраеньне двух найбуйнейшых ядзерных дзяржаваў у сьвеце.

Дзеяньне дамовы СНВ-3 заканчваецца ў пачатку 2021 году, калі бакі не дамовяцца аб яе падаўжэньні. Расея ўжо заяўляла пра гатоўнасьць зь яе выйсьці.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў надзею, што краінам удасца заключыць новае пагадненьне, якое прыйдзе на зьмену гістарычнай дамове, заключанай падчас «халоднай вайны».

«Расея хацела б нешта зрабіць у пляне ядзернага пагадненьня, і мяне гэта задавальняе. Яны хочуць нешта зрабіць, і я таксама», — сказаў Трамп, адказваючы ўвечары 1 жніўня на пытаньне карэспандэнта «Голасу Амэрыкі». Пры гэтым ён адзначыў, што не абмяркоўваў дамову ад РСМД з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным падчас праведзенай напярэдадні тэлефоннай размовы.

Прэс-сакратарка МЗС Расеі Марыя Захарава 1 жніўня абвінаваціла ўрад ЗША ў нібыта недастатковых намаганьнях для «пошуку агульнай пазыцыі для абмеркаваньня» пытаньняў, зьвязаных з дамовай РСМД. Яна сказала, што Масква апублікуе сваю афіцыйную заяву з нагоды завяршэньня дзеяньня дамовы 2 жніўня.

ЗША і NATO неаднаразова абвінавачвалі Расею ў парушэньні ўмоваў ракетнай дамовы і распрацоўцы ядзернай зброі, уключаючы ракеты 9M729 або SSC-8, якія, паводле зьвестак Паўночнаатлянтычнага альянсу, маюць радыюс дзеяньня каля 1500 км. Масква гэтыя абвінавачаньні адхіляе і ў сваю чаргу вінаваціць Вашынгтон у парушэньні дамоўленасьцяў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў43

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць