Культура

Nation, Memory and Cosmopolitanism. Выйшла яшчэ адна кніга пра Беларусь па-англійску

Брытанец Сайман Льюіс, навуковы супрацоўнік Цэнтра славянскіх даследаванняў Патсдамскага ўніверсітэта (Нямеччына) пры канцы 2018 года выдаў кнігу «Belarus — Alternative Visions. Nation, Memory and Cosmopolitanism».

Ён аналізуе гісторыю і літаратуру, даследуе ў тым ліку пошукі беларускай нацыянальнай ідэі ў люстэрку літаратуры.

Янка Купала, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч — у мінулыя часы. З сучасных аўтараў Льюіс падрабязна спыняецца на трох вельмі розных. Гэта Ігар Бабкоў і яго кніга «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», Наталка Бабіна і яе раман «Рыбін горад» і Альгерд Бахарэвіч са сваёй «Сарокай на шыбеніцы». 

«The works of Ihar Babkou (born 1964), Natalka Babina (born 1966) and Al’hierd Bakharevich (born 1975) explicitly undermine Belarusian nationalist discourse, suggesting the viability of a Belarusian identity that is unconfined within the boundaries of nationhood», — піша Льюіс. «Творы Ігара Бабкова, Наталкі Бабінай і Альгерда Бахарэвіча наўмысна падрываюць [традыцыйны] беларускі нацыяналістычны дыскурс, і гэта прыкмета жыццяздольнасці беларускай тоеснасці, якая не зводзіцца толькі дзяржавы».

«Беларусь часта лічаць «апошняй дыктатурай Еўропы», своеасаблівым скамянелым рэшткам Савецкага Саюза. Аднак галоўным чыннікам, які вызначае развіццё Беларусі, уключаючы верагоднасць будучага развіцця, з'яўляецца ўласнае пачуцце ідэнтычнасці. У гэтай кнізе вывучаюцца складаныя дыскусіі і канкуруючыя наратывы, якія тычацца ідэнтычнасці Беларусі, і выяўляецца значна больш разнастайная карціна, чым шырока прынятая маналітная постсавецкая нацыя. У раздзеле медыя, уключаючы гістарыяграфію, фільмы і літаратуру, яна разглядаецца як бачанне Беларусі як нацыі, пабудаванай з XIX стагоддзя да нашых дзён. У ёй акрэслена складаная карціна спрэчных міфаў — «сялянскай нацыі» ХIХ стагоддзя, адданай савецкай рэспублікі канца ХХ стагоддзя і сучаснага беларускага нацыяналізму, настроенага на перагляд ранейшых стэрэатыпаў. Аўтар паказвае, што Беларусі характэрная велізарная культурная, моўная і этнічная паліфанія як у жывой гісторыі, так і ў культурнай уяве», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі. 

Кніга напісана на аснове доктарскай дысертацыі, якую даследчык абараніў у Кембрыджскім універсітэце ў 2014 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС3

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі дваранскую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

«Яна любіла жыццё». Памерла ўкраінская праваабаронца, якая дапамагала беларусам

Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі3

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС3

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць