Нерухомасць11

Кітайскія дызайнеры прапанавалі зрабіць у Нотр-Даме люстраны дах і рухомую «капсулу часу» замест шпіля ФОТА

Кітайскі праект перамог у неафіцыйным конкурсе праектаў па аднаўленні сабора Парыжскай Божай Маці, паведамілі РІА Навіны са спасылкай на арганізатараў. Конкурс пад назвай Design Notre Dame быў арганізаваны незалежным амерыканскім выдавецкім домам GoArchitect. Ён не звязаны з французскім урадам, каталіцкай царквой ці саборам.

Пераможцы атрымалі ўзнагароду ў памеры тысячы даляраў.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 226 дызайнераў, выйграў кітайскі праект пад назвай ZEYU CAI & SIBEI LI. Пераможца быў вызначаны адкрытым галасаваннем.

Па задумцы кітайскіх дызайнераў, гатычны Нотр-Дам будзе адноўлены з дапамогай сучасных матэрыялаў. Так, яны прапануюць пабудаваць люстраны дах, а замест згарэлага шпіля стварыць «магнетычную левітацыйную ўстаноўку».

«Новы шпіль азначае памяць, прысутнасць і надзею людзей. Капсула часу рытмічна рухаецца ўверх і ўніз, дыхае і б'ецца разам з горадам. Адлюстраванне ўнутры вежы шпіля стварае калейдаскоп горада. Яркае шкло афарбоўвае святло, тады як структура адлюстроўвае цень. Прыгажосць і логіка акна-ружы Нотр-Дама цалкам інтэрпрэтуецца ў дызайне», — гаворыцца ў апісанні праекта, апублікаваным на сайце конкурсу.

Унутры капсулы часу наведвальнікі змогуць убачыць горад, што атачае іх уласныя партрэты, як калаж. «Тут людзі ўспамінаюць, людзі спавядаюцца, людзі моляцца», - пішуць аўтары праекту.

Найбуйнейшы ў гісторыі пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся ўвечары 15 красавіка. Абрынуўся шпіль сабора, полымем была ахопленая апорная канструкцыя. 

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў пра намер аднавіць Нотр-Дам за пяць гадоў. Сваю дапамогу ў рэстаўрацыі сабора і зборы сродкаў на гэта прапанавалі міжнародныя арганізацыі і буйныя кампаніі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў21

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі беларуску абаранілі ад хатняга гвалту

«Скідванне да заводскіх наладаў». Вашынгтон патрабуе ад НАТА засяродзіцца толькі на абароне самога альянсу4

Ціханоўская праз непагадзь захрасла ў Венскім аэрапорце ФОТАФАКТ27

Нідэрландская канькабежка пасля перамогі на Алімпіядзе расшпілілася да станіка. Ці будуць яе караць?10

Сёлета абяцаюць адкрыць пасля рэканструкцыі «карабель» — знакаміты корпус БНТУ1

«Марына з Міколам размаўлялі ўсю ноч». Сяброўка сям’і расказала, што адчувае ў сувязі з вызваленнем Міколы Статкевіча1

Трамп назваў ганьбай рашэнне «гэтых чортавых судоў»10

Еўракамісія звярнулася ў Белы дом па тлумачэнні, што цяпер будзе з гандлёвай дамовай пасля адмены трампаўскіх мытаў

Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў21

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць