Свет33

ЗША затрымліваюць пастаўкі зброі Еўропе з-за канфлікту ў Іране

Затрымка паставак закране ў тым ліку краіны Балтыі і Скандынавіі.

Комплекс будынкаў Пентагона ў Вашынгтоне. Фота: Hisham Ibrahim / Getty Images

Амерыканскія чыноўнікі праінфармавалі некаторых еўрапейскіх калегаў пра тое, што пастаўкі зброі па раней заключаных кантрактах будуць адкладзены, паколькі вайна з Іранам працягвае вычэрпваць запасы амерыканскіх узбраенняў, паведаміла Reuters са спасылкай на пяць крыніц, знаёмых з сітуацыяй.

Паводле іх звестак, затрымка паставак закране ў тым ліку краіны Балтыі і Скандынавіі. Некаторыя з гэтых краін, як паведамілі крыніцы, мяжуюць з Расіяй.

Частка ўзбраення была набыта еўрапейскімі краінамі па праграме Foreign Military Sales (FMS — праграма ваенных продажаў ЗША іншым краінам), але яшчэ не пастаўлена. Еўрапейскія чыноўнікі скардзяцца, што затрымкі ставяць іх у складанае становішча, перадае Reuters.

Каментары3

  • Учитель средней школы Республики Беларусь
    17.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Biełarus' 4ever
    17.04.2026
    Цікава, калі Трамп дазволіць далучыць Украіну да Масковіі, ці ўжыць Ядзерку, што
    Скажуць боты Пазьняка і Трампа? Што гэта зноўку гэніяльнае рашэньне? Ці прамаўчаць?
  • Найперш не галасі!
    17.04.2026
    Biełarus' 4ever,што значыць "калі"?
    Ён ўжо даўно патрабуе гэтага ад Зяленскага - спыніць супраціўленне агрэсіі ды аддаць Расіі абшары, якіх тая нават і не заваявала, аддаць тое, дзе няма расійскай арміі.

    А згаданыя вамі боты?
    Ну што боты... Боты як боты - зачытаюць нам чарговае крамлёўсксе пасланне, як гэта робіць крамлёўскі рупар М. Захарава.

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць