У Столінскім раёне знойдзеныя боепрыпасы, якія не выбухнулі, піша УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Жыхар райцэнтра знайшоў у лесе недалёка ад вёскі Цярэблічы незвычайныя прадметы, пра якія паведаміў у міліцыю. Праваахоўнікі высветлілі, што раней на гэтай тэрыторыі размяшчаўся авіяпалігон, а мужчына замест дароў лесу знайшоў 24 баявыя элементы ад ракеты сістэмы залпавага агню «Смерч», тры узрывальнікі ад баявога элемента і адзін узрывальнік ад авіябомбы. Снарады знішчыла сапёрна-піратэхнічная група.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары