Грамадства

Беларусі баяцца 11 % палякаў

Паводле дадзеных апытаньня, якое ладзіў аўтарытэтны польскі Цэнтар дасьледаваньняў грамадзкай думкі, Беларусі баяцца 11 % палякаў.

Паводле дадзеных апытаньня, якое ладзіў аўтарытэтны польскі Цэнтар дасьледаваньняў грамадзкай думкі, Беларусі баяцца 11 % палякаў.

Галоўнай мэтай працы сацыёлягаў было даведацца, што палякі думаюць аб прымірэньні Польшчы зь Нямеччынай і Ўкраінай, дачыненьнях з Расеяй, а таксама, якіх краінаў трэба баяцца і хто зьяўляецца найвялікшым саюзьнікам Польшчы.

Аказалася, што ў прымірэньне зь Нямеччынай вераць аж 80% палякаў - гэта амаль удвая больш, чым у 1990 годзе, а з Украінай - 77%, тут, паводле адмыслоўцаў, працэнтаў дадала аранжавая рэвалюцыя.

Што да Расеі, дык большасьць палякаў лічаць, што партнэрскія дачыненьні з гэтай краінай «хутчэй магчымыя», адначасова Расеі баяцца аж 59% апытаных, на другім месцы ў гэтым сьпісе знаходзіцца Нямеччына - 23%, а на трэцім - Беларусь - 11% і потым ужо арабскія краіны.

Адмыслоўцы Цэнтру лічаць, што калі на такія адносіны да Расеі і Нямеччыны ўплываюць перадусім гістарычныя фактары, дык што да Беларусі, тут пераважае сучасная палітычная сытуацыя ў гэтай краіне.

Аб тым, што Польшча ўвогуле ня мае ворагаў, заяўляюць толькі 7% апытаных.

Адметна, што найвялікшым саюзьнікам палякі лічаць ЗША - шточацьверты апытаны, потым ідзе Вялікая Брытанія, Нямеччына, Францыя і Ўкраіна - 6%.

Паводле адмыслоўцаў, увогуле цягам апошніх гадоў у стаўленьні палякаў да суседніх краінаў пачаў пераважаць больш эўрапейскі лад мысьленьня. Вынікі апошняга апытаньня падобныя да тых, што сацыёлягі атрымліваюць і ў іншых краінах Эўрапейскага Зьвязу.

Экспэрты згодныя, што ў цэлым погляд палякаў на сваіх суседзяў, асабліва ў параўнаньні з тым, што было 17 гадоў таму, можна назваць аптымістычным.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць