Грамадства1515

Суд Ленінскага раёна адмовіўся разглядаць скаргу 20-гадовай студэнткі на кіраўніка Беларусі

Фота Сяргея Гудзіліна

Суд Ленінскага раёна адмовіў у разглядзе скаргі 20-гадовай студэнткі на кіраўніка Беларусі. Пра гэта Лізавета распавяла TUT.BY. Адказ суда апублікаваны ў Telegram-канале «Выбары. Беларусь».

У адказе сказана, што суддзя Ленінскага раёна Бролішс І.Я., азнаёміўшыся са скаргай, высветліла, што Выбарчы кодэкс утрымлівае вычарпальны пералік падстаў для звароту ў суд. Скарга на дзеянні «службовай асобы», у дадзеным выпадку прэзідэнта, не падлягае разгляду ў судах з прычыны непадведамаснасці.

«З тэксту скаргі бачна, што заяўнік абскарджвае дзеянні службовай асобы, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Паколькі Выбарчы кодэкс утрымлівае вычарпальны пералік падстаў для звароту ў суд са скаргай па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў, а, акрамя таго, абскарджванае рашэнне службовай асобы носіць нарматыўны характар, суд лічыць, што ў завядзенні грамадзянскай справы варта адмовіць з прычыны непадведамаснасці».

Студэнтка і юрысты, якія дапамагалі ёй складаць скаргу, лічаць, што ніякага вычарпальнага пераліку ў Выбарчым кодэксе няма і быць не можа, бо артыкулам 60 Канстытуцыі і артыкулам 353 ГПК прадугледжана права абскардзіць любое дзеянне дзяржавы, што ўшчамляе правы грамадзяніна.

Нагадаем, 9 жнiўня 20-гадовая студэнтка Лізавета падала ў суд на Аляксандра Лукашэнку, каб абскардзіць ўказ прэзідэнта аб правядзенні парламенцкіх выбараў.

Выбары ў парламент пройдуць у лістападзе 2019 года. Гэтая дата скарачае на дзесяць месяцаў чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў.

Згодна з Канстытуцыяй, тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — чатыры гады. Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў могуць быць датэрмінова спынены пры адмове ў даверы ўраду, выказванні вотуму недаверу ўраду або двухразовай адмове ў даванні згоды на прызначэнне прэм'ер-міністра. Таксама паўнамоцтвы парламента могуць быць датэрмінова спынены на падставе заключэння Канстытуцыйнага суда ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння палатамі парламента Канстытуцыі.

«Прэзідэнт датэрмінова спыняе паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў, не маючы на ​​тое прадугледжаных Канстытуцыяй падстаў», — напісала Лізавета ў скарзе. Яна лічыць, што перанос выбараў амаль на год раней ўшчамляе яе правы і правы яе аднагодкаў быць абранымі: стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можна толькі з 21 года.

Каментары15

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць