Грамадства

Рэзка скараціўся экспарт ялавічыны ў Расію

Паводле звестак Белстата экспарт свежай і астуджанай ялавічыны ў I паўгоддзі 2019 года знізіўся на 29,9% да 38,6 тыс. тон. У вартасным выразе ён упаў на 33,5% да 136 млн долараў, піша тэлеграм-канал БелСелХоз.

Асноўны рынак беларускай ялавічыны — Расія (84,4% ад усяго аб'ёму экспарту). Пры гэтым пастаўкі ў РФ у параўнанні з I паўгоддзем 2018 года знізіліся на 38,4% да 32,57 тыс. т, а ў вартасным выражэнні на 39,9% да 119,15 млн долараў. Адбылося гэта ў асноўным з-за забароны Рассельгаснагляду на ўвоз у Расію неабваленай ялавічыны. Пастаўкі туш і паўтуш скараціліся амаль на 20% да 749 т, неабваленых адрубаў — удвая да 21,9 тыс. т. У той жа час, экспарт абваленага астуджанага мяса ў РФ вырас на 27,6% да 9,9 тыс. т.

Па выніках студзеня-чэрвеня выраслі і адгрузкі на экспарт замарожанай ялавічыны: на 17,2% да 24,6 тыс. Т. Або, калі лічыць у грошах, на 2,1% да 79 млн долараў. Доля Расіі ў агульным аб'ёме экспарту — 81,6%. У цэлым экспарт замарожанай ялавічыны ў Расію за I паўгоддзе вырас у аб'ёмах на 9% да 20,09 тыс. т, але з-за падзення коштаў на мяса ў вартасным выразе скараціўся на 6,4% да 65,2 млн долараў.

Адзначым поспехі ЗЭД Мінсельгасхарча і на іншых рынках. Экспарт замарожанай ялавічыны за межы СНД вырас у 3,1 разы да 1,17 тыс. т. Пры гэтым у Кітай было пастаўлена 950 тон на 3,98 млн долараў. У аб'ёмах экспарт у КНР вырас у 13, а ў грошах — у 12 разоў.

Экспарт свініны па выніках шасці месяцаў таксама вырас: у 2,3 разы да 1129 тон. У вартасным выражэнні рост склаў 2,8 раза да 2,9 млн долараў. Амаль усю свініну (1109 тон) адгрузілі ў Расію.

Экспарт мяса і харчовых субпрадуктаў птушкі вырас на 1,8% да 82,9 тыс. т. У грошах ён павялічыўся на 9,1% да 128,3 млн долараў. На рынак РФ прыйшлося 81% ад аб'ёму паставак — 67,22 тыс т. Гэта на 2,7% менш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Пры гэтым у грошах экспарт на расійскім напрамку вырас на 3,4% да 105,93 млн долараў. У Кітай было адгружана 3,8 тыс. т. на суму 8,37 млн ​​долараў. Утрая — 1 097 т. — выраслі пастаўкі беларускіх субпрадуктаў у Ганконг.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года5

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Захаду варта пераглядзець стратэгію адносна Беларусі — інакш прарасійскія настроі будуць расці65

Сур’ёзная аварыя здарылася пад Смалявічамі: рух за Курганам Славы ўскладнены3

У Ціханоўскіх першы сямейны Новы год за 5 гадоў. Як ставяць ялінку і хто будзе наразаць салаты?2

Літва рыхтуе масты на мяжы з Беларуссю і Расіяй да падрыву ў выпадку нападу6

Памёр Вячаслаў Хадасоўскі2

«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях6

У Варшаве праходзіць развітанне з Мікітам Мелказёравым8

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года5

Нацбанк прэзентаваў квадратную, прамавугольную манету і манету дзіўнай формы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года5

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць