Грамадства1010

Сяргей Сацук: Якія $5000?! У канверце было $100 за транспартныя выдаткі

У эфіры БТ быў паказаны момант, як галоўны рэдактар партала «Ежедневнік» Сяргей Сацук бярэ канверт у дзялка ад медыцыны Віктара Мядзведскага. 

Чытайце: БТ паказала ВІДЭА са схаванай камеры, як рэдактар Ej.by Сяргей Сацук атрымаў канверт ад бізнэсмена

Тэлевізіёншчыкі сцвярджаюць, што агулам было перададзена $5 тысяч, за якія, маўляў, былі падрыхтаваныя расследаванні супраць канкурэнтаў Мядзведскага.

Сацук расказаў «Нашай Ніве», як ацэньвае гэтую сітуацыю сам. 

«Ён цяпер будзе казаць, што там $5000, я — што $100 долараў, вер каму хочаш.

Але сітуацыя была такая: я рыхтаваў расследаванне пра пастаўкі тавараў медыцынскага прызначэння па завышаных цэнах і з махінацыямі. Мядзведскі мне дапамог з інфармацыяй. Усё.

Потым ягоная дырэктарка пісала мне ў вацап: «Ну як там, ну як там? Як прасоўваецца?». Я патлумачыў, што жыву за горадам, а ў мяне ў той час зламалася машына. Мабільнасць троху абмежаваная, не магу аператыўна пад'ехаць і удакладніць нейкую інфармацыю. Потым яна пачала пісаць, што Мядзведскі гатовы кампенсаваць выдаткі, арэнду машыны, рамонт і гэтак далей. Я адмаўляўся. Арандаваў за свае грошы.

І калі мы потым сустракаліся ў іх кабінеце, мне Мядзведскі кажа, вось, маўляў, як мая дырэктарка абяцала, мы гатовыя нейкія выдаткі пакрыць. Чаму я казаў пра біткойн? Я казаў, што не хачу ведаць, адкуль грошы і ад каго: маўляў, кіньце на біткойн. Ну я падумаў: ладна, хай пакрые выдаткі. Я нават не памятаю, колькі было ў канверце — можа, 100 рублёў, або 100 долараў. Нейкая невялікая сума.

Але калі б быў паказаны ўвесь запіс сустрэчы, то было б ясна, што не выпадае пісаць пра артыкул на замову, таму што я папярэджваў, што рыхтуецца новая частка расследавання, дзе будзе фігураваць сам Мядзведскі. І што калі мы знойдзем жалезныя факты супрацьпраўных дзеянняў — усё пойдзе ў друк. Маўляў, можам толькі папярэдзіць за пару дзён, каб быў час з'ехаць на які-небудзь востраў і жыць там на свае грошы.

Мне потым далі зразумець, што прасцей «замовіць» журналіста, чым з'ехаць на востраў, таму другую частку расследавання мы не публікавалі, узважыўшы рызыкі. Абяцалі забіць ці пасадзіць.

А пра гэты запіс я ведаў за пару месяцаў яшчэ», — расказаў Сацук. 

Ён таксама дадаў, што згаданую публікацыю «узгадняў з палкоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў». 

«Мне старшыня КДБ прапаноўваў 3-пакаёвую кватэру ў Мінску, каб я не пісаў адзін матэрыял — гэта было даўно, гаворка не пра Вакульчыка.

Я тады не пагадзіўся. А тут пагаджуся? На аб'ектыўнасць гэтыя грошы не ўплывалі.

Матэрыял, які яны далі, быў класны. Я б яшчэ сам за яго мог даплаціць. Расследаванне я рабіў разам з польскімі калегамі. А грошы… Калі я абвесціў збор на падтрымку расследаванняў, дык людзі проста на вуліцы падыходзілі і давалі грошы. На канферэнцыю нейкую прыходжу, а да мяне: «Сяргей, вазьмі». Проста так тычуць. Толькі на тэлефон больш за 600 рублёў перавялі», — дадаў Сацук. 

Ён сцвярджае, што атрыманых грошай не хавае і задэкларуе іх напрыканцы года. 

Мы таксама пацікавіліся ў Сацука, ці не было такіх прэцэдэнтаў, каб ён браў грошы раней?

«Не было такога. Якія грошы? Я не такі багаты чалавек, у мяне даўгоў на $15 тысяч — толькі за электрычнасць у доме з непадведзеным газам на 9 тысяч рублёў», — запэўнівае ён. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба19

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба19

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць