Грамадства

Свята незалежнасці ў горадзе братэрскай любові: у Філадэльфіі прайшла сустрэча беларусаў ЗША

Дзве сотні амерыканскіх беларусаў з’ехаліся з розных штатаў у Філадэльфію, каб адзначыць Дзень абвяшчэння незалежнасці і правесці разам час на свежым паветры. Мерапрыемства было арганізавана сем’ямі Акулавых і Кудзінавых пры падтрымцы фірмы «Rullex» і суполкі «Беларусы ЗША. Разам лягчэй» у прыгожым парку Таманенд.

Госці самага рознага ўзросту мелі цудоўную магчымасць узяць удзел у спаборніцтвах па валейболе і міні-футболе, пачаставацца адмыслова прыгатаванымі стравамі, патанчыць і нават праверыць свой узровень валодання беларускай мовай. Маленькія беларусы радасна гойсалі на батуце, пакуль іх бацькі вялі душэўныя размовы з землякамі падчас пікніка.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў пранікнёны выступ гурта «Kazinak», музыканты якога выканалі кавер-версіі папулярных песен і прэзентавалі аўдыторыі свае новыя спевы на беларускай і англійскай мовах.

Адметна, што Філадэльфія, якую яшчэ называюць «горадам братэрскай любові» (адпаведна паходжання назвы з грэчаскай мовы), з’яўляецца адным з найстарэйшых амерыканскіх гарадоў, дзе была прынятая дэкларацыя незалежнасці ЗША, а таксама жыў наш славуты зямляк Тадэвуш Касцюшка. 

Вядома, што распаўсюджанай праблемай беларускай дыяспары за мяжой з’яўляецца раз’яднанасць яе прадстаўнікоў. Аднак у апошнія гады, пераважна ў Нью-Ёрку і шэрагу суседніх штатаў, назіраецца актывізацыя ў сферы правядзення разнастайных беларускіх імпрэз, колькасць удзельніках якіх няўхільна расце. Застаецца спадзявацца, што гэты імпэт не згасне ў далейшым і прынясе свой плён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць