Культура88

Прыма Купалаўскага Ганна Хітрык абвясціла вайну папсе

«Людзі не дурныя, проста прывыклі», кажа яна.

На Малой сцэне к/з «Мінск» адбыўся «Фестываль нікчэмнасцяў» — вясёлы капуснік, у якім бралі ўдзел маладыя акторы некалькіх мінскіх тэатраў. Тое, з чаго хочацца смяяцца, ды ўсё неяк ніхто не смяшыць — агрэсія папсы, спецыфіка беларускай моўнай і культурнай сітуацыі, — у «Фестывалі» было прэпараванае і прадстаўленае на публічны агляд. На сцэне танчылі робаты, поўзалі гаваркія чарвякі, адбываўся сеанс сувязі з імператарам Сусвету, ставіўся грандыёзны, супер‑пупер, мюзікл з выпадковымі акторамі, і на прыдуркавата‑аблегчанай версіі ангельскай мовы паказвалася казка «Царэўна‑жабка».

З арганізатаркай «Фестывалю», акторкаю Купалаўскага і салісткай гурту «Дзецідзяцей» Ганнай Хітрык гутарыць карэспандэнт «НН».

НН»: Ганна, Ваш капуснік так і просіцца, каб яго купіў які‑небудзь тэлеканал, зрабіў з «Фестывалю нікчэмнасцяў» выдатную гумарыстычную перадачу…

Ганна Хітрык: Баюся, што шмат хто, калі б убачыў такое па тэлебачанні, проста не скеміў бы, што гэта сцёб. На жаль, калі гаворка ідзе пра папсу, не ўсе разумеюць іронію. Калі я слухаю папсу па радыё, дык мяне бяруць смехі, а, скажам, таксоўшчыку побач няўцям, што тут такога камічнага. «Ты не похож на Гоголя и даже на Гюго». Людзі не дурныя, проста прывыклі. Бо творцы музыкі ўсё ўтрыравалі, утрыравалі і давялі да абсалютнай дурніны. А спявачцы ў сваю чаргу было ўсё адно, пра што яна будзе спяваць, яна была шчаслівая, што ёй даюць выйсці на сцэну.

«НН»: Попс наступае?

ГХ: Папса ўжо прашылася да нас. Праз тэлевізар, праз радыё, праз рынгтоны. Ты і не хочаш, а табе: «Паглядзі, паглядзі, паглядзі! На, на, на!» Спярша ты з ёй ваюеш: «Не хачу, не хачу, не хачу!» А яна гне на свой капыл: «Як табе гэта можа не спадабацца?! А ну паглядзі цяпер мой кліп 150 разоў!» Сілы няроўныя — мусіш скарыцца: «Ат, валяйце». Мы і хацелі паказаць гэты наступ у «Фестывалі нікчэмнасцяў». Менавіта пра гэта наша сцэнка «Шоу‑балет «Мяса» [загадкавая шамаханская царыца‑танцоўшчыца і два ампірныя янычары танчаць палка без сэнсу і ладу — кар.]. І двойчы на біс выходзім, хаця нас ніхто не запрашае. Нашыя сцэнкі з папсой не столькі камічныя, колькі пазнавальныя. Не здзіўлюся, калі нашую песню «На барбузінах» пра Наташку, якая сышла, можа ўзяць у ратацыю якая‑небудзь FM‑станцыя.

«НН»: Можа, такая культурная сітуацыя склалася, і ўсё тут?

ГХ: Ніякая гэта не сітуацыя! Усё ўпіраецца ў таго, хто вырашае, што круціць па радыё і тэвэ. Цяпер фармат такі: каб дайшло да самага дурнога. Каб, барані Божа, хто не дапяў бы. Нудзіць ад гэтага, такое ўражанне, што творцы перасталі думаць, выдумляць. Але ж я ведаю, у нашай краіне процьма таленавітых людзей: шмат гуртоў, якія граюць цікава, закранаюць нейкія стрункі тваёй душы. Але на скрыні па‑ранейшаму — майка Gucci і кабрыялет. Нейкая дурнота засела, і ёй самой падабаецца, ці што… І ў «Фестывалі нікчэмнасцяў» мы намагаемся давесці, што так быць не павінна. Глядзіш — пачуўшы «хіты» нашага саматужнага гурту «Пігмаліёны», які чыноўнік і абурыцца: «Слухайце, такую ж лухту слухаюць мае дзеці! Трэба з гэтым нешта рабіць!» Або дыджэй, убачыўшы наша прадстаўленне, схопіцца за галаву: «О, Госпадзе, што ж стаўлю ў эфір!» Упэўненая — культура пераможа.

«НН»: Расіяне, старанна вымаўляючы беларускае «дз» і запінаючыся на «ч», з камічнай сардэчнасцю дзеляцца з гледачом, як яны прыйшлі да беларушчыны і чаму захапляюцца ёй, — гэта сюжэт вашай сцэнкі «Клуб Sunshine». Што гэта, іронія?

ГХ: Самаіронія. Трэба нешта рабіць і з беларускай культурай ды мовай. Усе сёння кажуць: «Мы — беларусы!», але сэнсам гэта не напаўняецца. Дык мы хоць так, іранічна, заявілі. Мы ж самі як мае быць па‑беларуску не размаўляем. Немагчыма ж сказаць неўзвычаеным людзям: «А цяпер давайце ўсе будзем размаўляць па‑беларуску». Але можна: «Сябры! Мы жывем так і так: беспрасвеціца. Думайце, рашайце самі, што далей». У сцэнцы, дзе казка «Царэўна‑жабка» распавядаецца на спрошчанай ангельскай, а пры канцы Іван‑царэвіч ад нястачы ангельскіх словаў пачынае праклінаць Кашчэя Неўміручага па‑беларуску і той памірае ад сілы словаў, падкрэсліваецца, што ад ангельскіх жартаў мы смяемся, а беларускай не разумеем. Я, вядома, не месія. Як акторцы мне не хочацца, каб людзям пасля маіх выступаў было некамфортна. І чым выкрываць заганы наўпрост, дык мы з калегамі зрабілі, што ўмелі: вясёлае прадстаўленне.

***

Ганна Хітрык нар. у 1980. Адна з вядучых акторак Купалаўскага тэатру. Працуе ў тэатры з 2001 г.

Сыграла шараг роляў у знакавых спектаклях («Паўлінка», «Ідылія», «Балада пра каханне», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сымон‑музыка»). Салістка папулярнага гурту «Дзецідзяцей».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей26

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшла Таццяна Канеўская — былая давераная асоба Ціханоўскай

Украіна праводзіць перамовы з Беларуссю адносна абмену Іны Кардаш6

Не толькі Гродна. Стала вядома, у якіх яшчэ гарадах Беларусі з'явіцца таксі Bro Car

Спыніліся апошнія пастаўкі расійскай нафты ў Еўрасаюз. Расія сама разбамбіла нафтаправод8

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым5

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва4

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей26

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць