Свет66

У Расіі стартаваў адзіны дзень галасавання

У Расіі стартаваў адзіны дзень галасавання — выбары рознага ўзроўню праходзяць ва ўсіх 85 рэгіёнах. Найбольшая ўвага прыкавана да Масквы — у сталіцы выбіраюць дэпутатаў Масгардумы — і да Пецярбурга — гараджане галасуюць за губернатара, піша bbc.com.

Выбары праходзяць на фоне самых масавых за апошнія восем гадоў пратэстаў у Маскве і рэкордна нізкага ўзроўню даверу да ўлады. У большасці выпадкаў выбаркамы адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам ад апазіцыі.

Адзіны дзень галасавання у 2018 годзе праходзіў у падобных умовах — тады пратэсты і падзенне рэйтынгаў ўлады з-за пенсійнай рэформы прывялі да паразы кандыдатаў Крамля на губернатарскіх выбарах у трох рэгіёнах. Прычым прайгралі стаўленікі ўлады сваім спарынг-партнёрам, якіх нават не разглядалі як патэнцыйна небяспечных супернікаў.

У гэтым годзе быць выбранымі трэба будзе кіраўнікам 16 рэгіёнаў, сярод якіх Санкт-Пецярбург. Супрацьстаяць часоваму выканаўцу абавязкаў губернатара горада Аляксандру Бяглову збіраліся 27 чалавек, але зарэгістравацца ўдалося толькі траім. А тыдзень таму канкурэнтаў у Бяглова засталося двое — рэжысёр Уладзімір Бартко, вылучаных ад КПРФ, абвясціў аб зняцці сваёй кандыдатуры ў жывым эфіры падчас тэледэбатаў.

Ён заявіў, што асцерагаецца фальсіфікацый, і выказаў незадаволенасць тым, што гарвыбаркам вырашыў арганізаваць участковыя выбарчыя камісіі ў Пскоўскай і Ленінградскай абласцях, дзе складана арганізаваць назіранне. Бартко патлумачыў, што збіраўся «гуляць у футбол, а не ў падкіднога дурня», і проста сышоў са студыі.

Таксама выбары кіраўніка рэспублікі пройдуць у Інгушэціі, але там кіраўніка выбіраюць не наўпрост, а галасамі дэпутатаў мясцовага парламента. Па такой жа схеме пройдуць выбары кіраўнікоў акупаванага Расіяй Крыма і Кабардзіна-Балкарыі, але яны адбудуцца пазней у гэтым годзе.

Акрамя таго, у трох адміністрацыйных цэнтрах рэгіёнаў будуць выбіраць мэраў. Гэта сталіца Бураціі Улан-Удэ, сталіца Чукоткі Анадыр, а таксама Новасібірск. У апошнім кіраўніку горада, камуністу Анатолю Локацю супрацьстаіць паплечнік апазіцыянера Аляксея Навальнага Сяргей Бойка.

Таксама ў чатырох выбарчых акругах адбудуцца і давыбары дэпутатаў Дзярждумы — выбаршчыкі будуць выбіраць новых дэпутатаў замест некалькіх якія пайшлі датэрмінова.

У Свярдлоўскай вобласці, напрыклад, выставіўся біятланіст Антон Шыпулін, а ў Хабараўскам краі — спявачка Вікторыя (Віка) Цыганова.

Нарэшце, у 13 рэгіёнах выберуць рэгіянальныя парламенты. Сярод іх Масква — сёлета кампанія па выбарах у Масгардуму вылілася ў самыя масавыя за апошнія восем гадоў вулічныя пратэсты. Нагодай стала адмова выбаркамаў зарэгістраваць апазіцыйных кандыдатаў. Камісіі выявілі ў пададзеных імі подпісаў выбаршчыкаў, чыёй падтрымкай заручыліся кандыдаты, адсотак браку, які перавышае дапушчальны. Апазіцыянеры з гэтым не пагадзіліся, абвінаваціўшы выбаркамы ў прадузятасці, і вывелі прыхільнікаў на вуліцы.

Улады ж на гэтых выбарах не сталі вылучаць сваіх кандыдатаў ад «Адзінай Расіі», верагодна, баючыся паразы. У выніку нават такія члены партыі як лідэр маскоўскіх адзінаросаў Андрэй Мяцельскі зарэгістраваліся як самавылучэнцаў. Рашэнне яны патлумачылі жаданнем прадстаўляць інтарэсы ўсіх масквічоў. Гэтыя кандыдаты атрымалі мянушку «самомедвеженцы» (гульня словаў ад рускага «самовыдвиженцы»), з-за адсылкі да сімвала «Адзінай Расіі» - мядзведзя.

Супрацьстаяць ім у асноўным будуць прадстаўнікі думскіх партый - КПРФ, ЛДПР і «Справядлівай Расіі», ім збіраць подпісы ў падтрымку свайго вылучэння не прыйшлося.

Апазіцыянер Аляксей Навальны ў адказ прапанаваў прыхільнікам «Разумнае галасаванне» - падтрымаць на выбарах таго кандыдата, у якога больш за ўсё шанцаў перамагчы вылучэнца ад улады. Так, па плане Навальнага, можна пазбавіць ўладу большасці ў Масгардуме. Эксперты Фонду барацьбы з карупцыяй Навального ў большасці акругаў прапанавалі прагаласаваць за камуністаў.

У КПРФ ініцыятыву Навальнага падтрымалі, але адхрысціліся ад тактычных саюзаў з ім, спаслаўшыся на моцныя ідэалагічныя адрозненні.

Каментары6

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →