Улада2222

Караеў выказаўся пра смерць 19-гадовага ўчастковага ў Докшыцах

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў пракаментаваў карэспандэнту «Нашай Нівы» сітуацыю са смерцю 19-гадовага ўчастковага.

Юрый Караеў. Фота Радыё Свабода

Чытайце: Памёр 19-гадовы ўчастковы, якога ў докшыцкім бары ўдарыў іншы міліцыянт

«Наша Ніва»: У грамадстве пытанне наконт здарэння ў Докшыцах — як 19-гадовы можа быць участковым? Няўжо такі недахоп кадраў?

Юрый Караеў: Я цалкам падзяляю боль родных, мне вельмі непрыемна, што гэта адбылося ў шэрагах міліцыі. Сапраўды, у міліцыю павінны абіраць дарослых, адукаваных хлопцаў, якія ўжо склаліся.

Ёсць сістэма, калі 19-гадовы хлопец можа быць малодшым участковым. Гэта не афіцэрская пасада, ён пакуль рыхтуецца стаць участковым. Але калі б яму быў 21 год, лепш бы ад гэтага нікому не стала. Ён, на наш погляд, не зусім сфармаваны юнак. Але, канечне, выпадак дзікі, такога быць не павінна.

Але той, хто яго ўдарыў, — ён жа на свабодзе. Там экспертыза яшчэ пакажа, ці гэты ўдар стаў асноўнай прычынай смерці, ці толькі справакаваў.

Тут пытанне аб якасці ваенна-медыцынскай камісіі: як мы з такім прызвалі. Разбярэцца следства, і разбяромся мы з нашымі загадамі па адборы і медаглядзе па ўсіх крытэрыях. І гэты выпадак не пакінем, зробім высновы, каб мінімізаваць магчымасці такіх выпадкаў.

Усё гэта побытавае, гэта не службовае. Два хлопцы ў невялікім аддзеле ў маленькім раёне… Яны павінны сябрамі быць усе, каго ім дзяліць? Цывілізавана разбірацца ва ўсіх сітуацыях: дзяўчына там, не дзяўчына… Не можа міліцыянер — самы законапаслухмяны чалавек — так легкадумна сябе паводзіць, нейкія разборкі ладзіць з таварышам. Вы аднаго колеру, у вас адны пагоны. Непрыемны выпадак.

«НН»: У міліцыі склаўся такі імідж, што ў каментарыях некаторыя людзі нават гэтага юнака не шкадуюць — а як той імідж палепшыць?

Юрый Караеў: А імідж — гэта што такое? Калі мы пыжымся, каб здавацца лепшымі, чым ёсць. У нашым выпадку трэба казаць пра дзелавую рэпутацыю: быць, а не здавацца. Тады ўсё будзе добра.

Каментары22

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў4

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў4

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць