Свет55

Кангрэс ЗША мае намер атрымаць доступ да зместу тэлефонных размоў Трампа з Пуціным

kremlin.ru

Кангрэс мае намер атрымаць доступ да зместу тэлефонных размоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і іншымі сусветнымі лідэрамі.

Пра гэта заявіў старшыня камітэта палаты прадстаўнікоў па разведцы Адам Шыф, перадае РБК са спасылкай на Reuters.

«Я думаю, што першарадная неабходнасць заключаецца ў тым, каб абараніць нацыянальную бяспеку Злучаных Штатаў і зразумець, ці не падрывае прэзідэнт у размовах з іншымі сусветнымі лідарамі, у прыватнасці, з Пуціным, нашу бяспеку, бо думае, што гэта прынясе карысць яго кампаніі», — сказаў Шыф.

Ён адзначыў, што кангрэсмены «поўныя рашучасці высветліць», ці ёсць спроба схаваць змест гэтых размоў.

Раней крыніцы CNN паведамілі, што Белы дом значна абмежаваў доступ да запісаў размовы Трамп з Пуціным, а таксама наследным прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамедам бен Салманам. Чыноўнікі, якія звычайна маюць доступ да расшыфроўкі гутарак, на гэты раз не бачылі іх.

Суразмоўцы CNN таксама паказалі, што практыка ўтойвання запісаў пачалася больш за год таму, пасля уцечак з размоваў Трампа з лідарамі Аўстраліі і Мексікі.

26 верасня камітэт палаты прадстаўнікоў ЗША па разведцы апублікаваў тэкст скаргі на тэлефонную размову Трампа з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Аўтар скаргі — неназваны супрацоўнік разведкі. У скарзе сцвярджалася, што Трамп настойваў, каб Зяленскі ініцыяваў расследаванне ў дачыненні да былога віцэ-прэзідэнта ЗША і верагоднага ўдзельніка будучай перадвыбарнай гонкі Джо Байдэна, а таксама яго сына Хантэра, які раней быў членам рады дырэктараў украінскай газавай кампаніі Burisma Holdings.

На фоне публікацый у амерыканскіх СМІ, якія першымі звярнулі ўвагу на скаргу, Белы дом апублікаваў поўную расшыфроўку тэлефоннай гутаркі Зяленскага з Трампам. Тэкст вывучыў Мінюст ЗША, які не знайшоў у ім парушэнняў закона.

Каментары5

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў43

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць