Лукашэнка пра Зяленскага: Яму ніякіх парад не трэба — ён выдатна ведае, што рабіць
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што яго ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі не мае патрэбы ў парадах і выдатна разбіраецца, што і як неабходна рабіць па тых ці іншых пытаннях. Такое меркаванне Лукашэнка выказаў сёння на форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны.
«Я сёння пераканаўся, што яму ніякіх пакуль што не трэба парад даваць. Ён выдатна ведае, што рабіць. І, самае галоўнае, зробіць», — падкрэсліў беларускі лідар.
Каментары