Ежа44

Беларусам прапанавалі ствараць новыя зімовыя традыцыі

«Лідскае піва» прапанавала сёлета беларускім спажыўцам дзве спецыяльныя зімовыя навінкі — вострыя піва і квас. Абодва напоі працягваюць шматгадовую традыцыю кампаніі па выпуску незвычайных гатункаў да пачатку зімовага сезону, у рытэйле яны будуць даступныя да лютага. Пра гэта паведамляе telegraf.by.

Лідскі квас «Зімовы» ўяўляе сабой натуральны квас браджэння, яго рэцэптура была распрацавана спецыяльна да зімовага перыяду. Каб стварыць смакавае адчуванне свята, цяпла і ўтульнасці, традыцыйны хлебны квас дапоўнілі экстрактамі вішні і карыцы, якія надаюць яму фруктова-рэзкія ноткі. «Зімовы» пазіцыянуецца як самастойны напой, але ён добра падыдзе да страў святочнага і штодзённага стала. Як і ўвесь асартымент «Лідскага квасу», навінка не ўтрымлівае кансервантаў. Таксама вытворца паклапаціўся пра зручны фармат для спажыўцоў, выпусціўшы навінку ў зручнай тары 0,5 і 1,5 л.

Акрамя «Зімовага» квасу «Лідскае піва» зноў парадуе беларусаў сезоннай серыяй піва — «Лідскае Зімовае». У мінулым годзе яно было прыгатавана з дадаваннем нотак гваздзікі, карыцы і ядлоўца. Смак атрымаўся адначасова даўкі, рэзкі і саладкавы, які перадае атмасферу зімовых святаў. Натуральныя дабаўкі гарманічна падкрэслілі глыбіню смаку цёмнага піва. Спажыўцы адзначалі гэта ў шматлікіх водгуках, таму ў гэтым сезоне прынята рашэнне вярнуць беларусам ўпадабаны гатунак.

Піва змяшчае 5% алкаголю, мае багаты цёмны колер (75 EBC), шчыльнасць складае 12,5%. Гэты гатунак рэкамендуецца падаваць астуджаным крыху ніжэй за пакаёвую тэмпературу (+12 +14°C). У гэтым сезоне акрамя шкляной бутэлькі аб'ёмам 0,5 л на паліцах ўпершыню з'явіцца і дадатковы фармат ПЭТ 1 л.

Дызайн этыкеткі абедзвюх навінак выкананы ў адзіным стылі. На карычневым фоне размешчаны сілуэты зімовых атрыбутаў: сняжынкі, сумёты, ялінка, святочныя ўпрыгажэнні. Этыкетка квасу дапоўненая кампазіцыяй вішні і карыцы. Усе элементы адсылаюць да атмасферы навагодніх святаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

«Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру20

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць