Спорт33

Братоў Касціцыных утрымліваў наркабарон?

Манрэальскае выданне La Presse надрукавала артыкул аб цесным знаёмстве беларускіх хакеістаў Андрэя і Сяргея Касціцыных з наркадылерам Паскуалем Маджолам.

Манрэальскае выданне La Presse надрукавала артыкул аб цесным знаёмстве беларускіх хакеістаў Андрэя і Сяргея Касціцыных з наркадылерам Паскуалем Маджолам.

Як паведамляе газета, адзін з падазраваных у справе гандлю наркотыкамі, захоўванні і абароце какаіну, незаконным нашэнні агнястрэльнай зброі Паскуаль Маджола з’яўляецца «добрым сябрам» гульцоў клуба НХЛ «Манрэаль Канадыянс» беларускіх братоў Касціцыных. Гэта стала вядома газеце з паліцэйскіх крыніц.

Паскуаль Маджола быў арыштаваны раніцай 12 лютага, ён быў пасярэднікам між трыма бандамі, што дзейнічаюць на паўднёвым захадзе Манрэалю. Як высветлілі паліцэйскія, Маджола з’яўляецца вялікім аматарам хакею. Ён па некалькі разоў у тыдзень размаўляў з Сяргеем і Андрэем Касціцынымі. Гэта пацвердзілася раздрукоўкамі тэлефонных размоваў дылера з гульцамі.

Маджолу і Касціцыных часта бачылі разам у барах і рэстаранах бульвару Ларан у Манрэалі. Часам яны збіраліся пасля гульняў.

Па звестках La Presse, Маджола грае вельмі значную ролю ў жыцці братоў. Ён прыняў Касціцыных пад сваё крыло адразу па прыездзе беларусаў у Канаду. Ён загадваў пакупкамі хакеістамі, дапамагаў ім знайсці кватэры, аўтамабілі. Касціцыны не саромеліся тэлефанаваць Паскуалю, калі ім нешта трэба было — алкаголь, машыны, жанчыны і іншае. Яны ведалі, што Маджола хутка вырашыць іхныя праблемы.

Разам з Маджола сустракалі таксама яшчэ аднаго еўрапейскага гульца «Манрэаля» — чэха Гамраліка, але ён быў не настолькі блізкі да наркадылера, як нашы хлопцы.

Афіцыйная рэакцыя «Манрэалю» была прадказальнай: «Мы не ведалі аб такіх сувязях».

Андрэй Касціцын пасля гульні з «Пітсбургам» заявіў, што ведае Маджолу, але нічога не чуў пра ягоную нелегальную дзейнасць.

Цяпер Маджола можа зноў апынуцца на волі, калі ўнясе заклад у памеры 45 тысяч даляраў. Гэта ўжо не першы суд над Маджолам. Раней яго судзілі за напад на афіцэра, а таксама за падробку крэдытных картак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць