У Мазыры сямімесячны хлопчык засунуў галаву ў крэсла і не змог дастаць ВІДЭА

Здарэнне адбылося сёння ў Мазыры. Дзіця перакуліла на сябе кухоннае металічнае крэсла, у выніку чаго галава захрасла паміж прутамі спінкі. Самастойна выцягнуць галаву дзіця не магло, паведамляе 112.by.
Работнікамі МНС пры дапамозе ручнога гідраўлічнага інструмента галаву дасталі з крэсла. Дзіця ў шпіталізацыі не мае патрэбы.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары