Нерухомасць1212

Як зменіцца выгляд кінатэатра «Масква» ФОТА

Кінатэатр «Масква» ў Мінску адкрылі ў верасні 1980-га, ён стаў першым шырокафарматным кінатэатрам у рэспубліцы. Стварылі яго па індывідуальным праекце беларускіх архітэктараў В. Крамарэнка, В. Шчарбіна, М. Вінаградава.

За амаль 40 гадоў эксплуатацыі будынка ўзнікла неабходнасць яго капітальнага рамонту і рэканструкцыі. Як прагучала на архітэктурнай радзе, прапануецца за кошт унутранай перапланіроўкі зрабіць кінатэатр шматзальным. У вялікім будзе 700 месцаў, пад ім размесціцца Тэатр-студыя кінаакцёра, у левым і правым крыле будынка на першым і другім паверхах дададуцца яшчэ па два невялікія памяшканні для дэманстрацыі фільмаў, перадаюць «Мінск-навіны».

Унутраныя змены пацягнуць за сабой змены ў абліччы галоўнага фасада «Масквы». Архітэктары прапанавалі трохі яго пашырыць і зрабіць з празрыстага шкла, дапоўніўшы канструкцыямі з металу. Уваход — асіметрычны.Такім чынам падзеляць плыні гледачоў і месца сустрэч артыстаў і гасцей фестывалю «Лістапад» і іншых мерапрыемстваў, якія тут праводзяцца.

— Гэта дазволіць звонку стварыць пешаходную плошчу з месцамі для адпачынку, добраўпарадкаваннем. Яшчэ мы прапануем размясціць тут скульптурную кампазіцыю на кінематаграфічную тэму, — дзеліцца аўтар праекту абнаўлення В. Крамарэнка.

Члены архітэктурнай рады падтрымалі ідэю перабудовы будынка. Адны сказалі, што «гэта элегантнае нечаканае рашэнне», іншыя ж адзначылі, што «губляецца ранейшая архітэктура, аднак новы маштаб адпавядае сучаснаму погляду на гэту прастору».

— Шкада, вядома, што будынак зменіцца. Ён мог бы прэтэндаваць на статус помніка архітэктуры савецкага перыяду, — заўважае В. Крамарэнка.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць