Культура77

Дзе схадзіць да ветру ў Мінску?

Мінчане і госці сталіцы! Перад вамі «Менск lifehack-мапа». Пад рудой вокладкай і па-за ангельскімі словамі Life-hack хаваецца процьма ўсяго карыснага для вашага ўтульнага і прыемнага існавання ў адзіным беларускім мегаполісе.

Мінчане і госці сталіцы! Перад вамі «Менск lifehack-мапа» (яе папяровы варыянт і мультымедыйны дадатак). Пад рудой вокладкай, за ангельскімі словамі Life-hack хаваецца процьма ўсяго карыснага для вашага ўтульнага і прыемнага існавання ў адзіным беларускім мегаполісе.

Па-першае, дзякуючы гэтай, нядаўна выдадзенай мапе можна лёгка і хутка знайсці такія рэдкія ў горадзе грамадскія прыбіральні. Вядома, шмат хто скажа, што найперш патрэбныя мапы кальцавых дарог сталіцы ці культурных установаў. Гэта так, але пагадзіцеся, у жыцці кожнага чалавека наступае такі момант, калі яму не да мастацтва.

Тэрмін «лайфхакінг» вынайшаў у 2004 годзе брытанскі журналіст Дэні О’Браен. Ён злучыў слова life/жыццё і вядомае беларусам па тэрміне «хакер» слова hack/узлом. Лайфхакінг па сутнасці з’яўляецца наборам карысных парадаў, ці нават невялічкіх хітрыкаў, якія дазваляюць з найменшымі выдаткамі (маральнымі і матэрыяльнымі) развязваць разнастайныя жыццёвыя і побытавыя праблемы. Як то: як бы так паменш прабавіцца ў чарзе, як мага хутчэй атрымаць сваю выпіўку ў бітма-набіткаваным пабе, як запомніць ПІН-код у мабільніку і да т.п.

І вось лайфхакінг у выглядзе папяровай мапы і мультымедыйнага дыску дакаціўся да Беларусі. Апрача прыбіральняў па «Менск lifehack-мапе» можна вызначыць:

— дзе бяспечна пракаціцца па веладарожцы і дзе прыпаркаваць свой ровар (не забывайце Мінску далёка да Амстэрдаму, гэткай веласіпеднай Меккі з веладарожкамі на кожным кроку).

— дзе ўваткнуць выпадкова ўзяты на прагулку ноўт-бук у бясплатную электрычную лычку (Пяцідзесяцігадовыя, няма чаго смяяцца!)

— дзе танна і стыльна апрануцца ў сэканд-хэндзе (у гэтыя крамы часам трапляюць даволі якасныя рэчы).

— дзе смачна і танна паабедаць (а ў ведамственных сталоўках цэны

нават цяпер, у час крызісу, застаюцца невысокімі).

Стваральнікамі мапы не забытыя й рамантычныя натуры. З яе можна даведацца, дзе ў Мінску яшчэ засталіся незачыненыя выхады на дахі, а аматары шопінгу пад зорамі даведаюцца пра месцазнаходжанне мінскіх начнікоў (так, уявіце, у Мінску кругласутачна працуюць не толькі «Еўрапейскі» і «Прэстан»).

Да мапы прыкладзены дыск. Ён не толькі дублюе мапу, але і візуалізуе яе (відэаролікі, здымкі). Да таго ж, кружэлка поўніцца артыкуламі зробленымі ў такім жа як і мапа дарадчым, lifehack’аўскім, стыле, дзе маладому чалавеку распавядаюць, дзе і як у Мінску можна знайсці працу, дзе танней купіць вопратку і г.д.

Дыск з грамадскакарыснай мапай можна бясплатна атрымаць у мастацкіх галерэях (напрыклад у «Падземцы») і цэнтральных кавярнях. Стваральнікі мапы, выдаўцы часопісу «34», ласкава запрашаюць ахвочых «забамбіць падобную мапу для свайго гораду ці мястэчка».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў3

У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі2

Школьная рэформа ў Вільні можа прывесці да закрыцця беларускай гімназіі імя Скарыны31

Чым генетычна адрозніваюцца беларусы і літоўцы: новыя даныя34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць