Грамадства22

Сілавікі спрабуюць вярнуць з Украіны беларусаў, якія пазбавілі «Нафтан» 200 тысяч еўра

Следчы камітэт Беларусі спрабуе вярнуць з Украіны беларускіх бізнэсменаў і топ-менеджараў, якія падазраюцца ў крадзяжы з наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан» больш за 200 тысяч еўра. Дадзеную інфармацыю tut.by пацвердзілі ў СК.

Галоўнае следчыя ўпраўленне СК расследуе крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў камерцыйных структур і былых службовых асобаў «Нафтана», якія скралі на НПЗ 207 тысяч еўра, паведамілі ў ведамстве.

Па гэтай справе ва Украіне затрымалі траіх. Цяпер вырашаецца пытанне аб іх экстрадыцыі. Яшчэ двое фігурантаў справы знаходзяцца ў статусе падазраваных, растлумачылі ў СК Беларусі.

Гаворка ідзе пра падзеі 2016 года, калі была падпісаная дамова з замежнай кампаніяй ITP Benelli аб пастаўках спецыяльнага абсталявання на «Нафтан» вытворчасці Brownswerk Heat Transfer і GEA Process Engineering.

У час перамоваў бакі нібыта пагадзіліся знізіць цану абсталявання, але гэтая дамоўленасць не была адлюстраваная ў кантракце, і завод аплаціў поўны кошт. Розніца была нібыта пералічаная на рахункі кампаній Mendeleev Group і Petroleum Service і прысвоеная арганізатарамі здзелкі.

Беларускія сілавікі ў верасні 2018 года выставілі абвінавачванні супраць прадпрымальнікаў, але іх след у Беларусі прастыў. Бізнесменаў абвясцілі ў міжнародны вышук.

Паводле звестак радыё «Свабода», беларусаў затрымалі ў Адэсе 21 лістапада па лініі Інтэрпалу. Двое з іх знаходзяцца пад «хатнім» арыштам, трэці — у следчым ізалятары.

Нягледзячы на ​​патрабаванне пракуратуры арыштаваць і ўтрымліваць беларускіх бізнесменаў у следчым ізалятары на час экстрадыцыйнай праверкі, суд пастанавіў аб «начным хатнім арышце» — яны павінны насіць электронны бранзалет і не пакідаць месца фактычнага пражывання без дазволу следчага з 22:00 да 7 гадзін раніцы.

Такое рашэнне суд патлумачыў тым, што беларусы не ведалі пра крымінальны пераслед іх на радзіме і на момант выстаўлення ім абвінавачванняў Следчым камітэтам Беларусі ўжо жылі ва Украіне.

Электронны бранзалет ва Украіне часцей за ўсё выкарыстоўваюць як альтэрнатыўную меру стрымання для падазраваных у эканамічных злачынствах. Электронны бранзалет дапамагае дыстанцыйна адсочваць усе перасоўванні асобы, у дачыненні якой вядзецца следства.

Прозвішчы фігурантаў справы не паведамляюцца. Але як удалося высветліць, у прыватнасці, гаворка ідзе пра трох беларусаў з прозвішчам Шчарбінін, якія ад 2018-га знаходзяцца ў базе вышуку ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

35 гадовага Кірыла Юр'евіча Шчарбініна і 27-гадовы Іллю Генадзевіча Шчарбініна шукаюць як падазраваных. 57-гадовы Генадзь Віктаравіч Шчарбінін ухіляецца ад адбыцця пакарання, вынікае з базы дадзеных.

Бізнесмены з'яўляюцца кіраўнікамі і заснавальнікамі кампаній «Ойл энд Кемікалс» і «Укрнафтахімтрэйд», якія гандлююць ва Украіне палівам і хімічнай прадукцыяй.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў17

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна аддала Літве расійскага вайскоўца, якога падазраюць у ваенным злачынстве супраць літоўца2

Трамп рыхтуе ўдары па аэрадромах і партах Венесуэлы12

Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузніца»2

Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра34

Пракурор расказаў, чаму дагэтуль адпраўляюць на суткі за падпіскі9

На таргі выставілі адціснутую ў заснавальніка «Байпола» кватэру. Пакупнікі зладзілі за яе сапраўдную бойку6

58‑гадовай лагістцы далі калонію за каментары ў інтэрнэце і назвалі тэрарысткай2

Выпускаюць зубную пасту са смакам цукерак «Сталічныя»2

Амерыканскі акцёр Джэсі Айзенберг ахвяруе сваю нырку незнаёмцу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў17

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць