Грамадства1111

Мама экс-спецназаўца Юрыя Гараўскага: Квіток да Германіі аплаціла сыну са сваіх грошаў, яму абяцалі там аперацыю

16 снежня з’явілася сенсацыйнае прызнанне былога спецназаўца Юрыя Гараўскага. Ён заявіў, што меў дачыненне да забойства Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі і Анатоля Красоўскага.

Юрый Гараўскі

Чытайце таксама: Былы спецназавец: Я ўдзельнічаў у забойстве Захаранкі і Ганчара

Гараўскі прызнаўся, што цяпер знаходзіцца ў Еўропе на лячэнні, з’ехаў туды ўвосені 2018 года.

Лячэнне спатрэбілася, бо ў 2007 годзе Юрый трапіў у цяжкае ДТЗ, у яго аўто ўляцела фура. Пасля Гараўскі застаўся інвалідам. Ён лічыць, што гэта быў замах на яго жыццё.

«Наша Ніва» звязалася з мамай Юрыя Гараўскага. Жанчына распавяла, што пасля аварыі сын жыў з ёй. Ён атрымаў 2-ю групу інваліднасці, нідзе не працаваў. Хадзіў ледзь-ледзь і толькі з кійком, пакутаваў ад страшнага болю. Пасля ДТЗ разышоўся з жонкай. Як кажа мама Юрыя, развод прайшоў мірна.

Юры Гараўскі прымае прысягу

За мяжу Юры з’ехаў, бо ў Беларусі не мог атрымаць добрае лячэнне. «Я плаціла шалёныя грошы дактарам, — кажа жанчына, — але яны не дапамагалі».

Яна запэўнівае, што пастаянна выклікала сыну хуткую — так у яго балела нага, — але дактары нібыта абураліся, чаму яны мусяць рабіць укол ад болю, маўляў, проста самі дайце яму таблетку.

Перад ад’ездам сын паставіў маці перад фактам: маўляў, з’язджае ў Германію, там яму абяцалі зрабіць аперацыю. Хто абяцаў, за якія грошы аперацыя — жанчына не ведае. Квіток да Германіі Юрыю аплаціла маці са сваіх грошай.

Дэталі паездкі Гараўскі маці не паведамляў, пра тое, што плануе прасіць прытулак, не казаў. За якія грошы сёння жыве яе сын, жанчына таксама не ведае. 

Мама Гараўскага кажа, што інтэрнэтам не карыстаецца, таму відэа, дзе яе сын прызнаецца ў забойствах, не бачыла, хоць і чула пра яго.

Жанчына лічыць, што Юрый не вінаваты, што яго выказванні, найхутчэй, няпраўда. А калі Юрый і ўдзельнічаў, то гэта было па камандзе начальства. «Шукайце тых, хто яму скамандаваў», — раіць жанчына. 

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта11

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адкрылі ў Польшчы першую беларускую гінекалагічную клініку. Наколькі паспяхова?5

Смартфоны коштам менш за 100 даляраў могуць знікнуць з продажу3

19‑гадовы Віталь з Гродна паехаў ваяваць супраць Украіны. Скончылася ўсё вельмі хутка30

Кіраўнік Anthropic Дарыё Амадэі заклікаў запаволіць развіццё ШІ, каб ён не стаў небяспечным для людзей3

Расіяне зноў скупляюць аўто ў Беларусі. Але ад BMW даводзіцца адмаўляцца1

Айцішнік паехаў з Лодзі на святы ў Беларусь і трапіў за краты. Што пра яго вядома28

«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». На «Дажынках» у Смалявічах на сцэне спяваў намеснік кіраўніка раёна1

Арэнда жылля ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла. Найбольш — у Нясвіжы1

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open. Яна страціць званне першай ракеткі свету17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта11

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць