Грамадства22

З пачатку года ў іміграцыйныя турмы ЗША былі змешчаныя 89 беларусаў

Найбольш затрыманняў было ў ліпені — 23.

Міграцыйная турма ў Ньюарку (Нью-Джэрсі). Фота: Lokman Vural Elibol / Anadolu via Getty Images

З пачатку 2026 года па жнівень у ЗША былі затрыманыя і змешчаныя ў іміграцыйныя турмы як мінімум 89 беларусаў, паведамляе валанцёрская праваабарончая ініцыятыва ByAction.

Большасць затрыманых не мелі ніякіх парушэнняў і знаходзіліся ў звычайным іміграцыйным працэсе.

Толькі 6 чалавек, або каля 7% ад агульнай колькасці затрыманых, былі аднесеныя да катэгорыі Convicted Criminal (асуджаныя за злачынствы) Пры гэтым ва ўсіх шасці выпадках гаворка ішла пра злачынствы, не звязаныя з гвалтам. Трое з гэтых шасці чалавек на момант затрымання ўжо мелі канчатковы загад аб дэпартацыі.

73% затрыманых складаюць мужчыны, 15% — жанчыны. Найбольш затрыманняў было ў ліпені — 23, студзені — 15 і сакавіку — 13.

На Фларыду, Пенсільванію і Нью-Джэрсі прыпадае 45% усіх затрыманняў (імаверна там фіксуецца найбольшая беларуская прысутнасць — НН).

Таксама ініцыятыве дакладна вядома пра 16 чалавек, якія былі вызваленыя пад заклад у 2026 годзе.

Сярэдняя сума закладу склала $11 500, найбольшая — $40 000, а найменшая — $4 500.

Сярод беларусаў, затрыманых у 2026 годзе, 3 чалавекі ўжо былі дэпартаваныя ў Беларусь, яшчэ трое пагадзіліся на добраахвотны выезд (Voluntary Departure).

Усяго сярод беларусаў, затрыманых у 2025 і 2026 гадах, 12 чалавек ужо маюць канчатковы загад аб дэпартацыі і цяпер чакаюць яго выканання.

Зараз у іміграцыйных турмах знаходзяцца каля 60 беларусаў.

Каментары2

  • Отец Засандалий
    14.09.2026
    С приветами и поклонами.
  • рука Минска и там
    14.09.2026
    и как они туда попали, неужели через Мексику
    Раньше писали рука Москвы, сейчас рука Минска

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць