Свет1010

ЗША прыпынілі ваенную дапамогу Украіне праз 91 хвіліну пасля званка Трампа Зяленскаму

president.gov.ua

Праз 91 хвіліну пасля тэлефоннай размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Белым доме прынялі рашэнне прыпыніць выдзяленне ваеннай дапамогі Кіеву. Пра гэта паведамляе «Бі-бі-сі» са спасылкай на ўнутраныя электронныя лісты сябрам адмiнiстрацыi ЗША, якія атрымала арганізацыя Center for Public Integrity, піша tvrain.ru.

Пасля размовы Трампа і Зяленскага 25 ліпеня прадстаўнік адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўлення ЗША Майкл Дафі звязаўся з прадстаўнікамі Пентагона і папрасіў «устрымацца ад аказання дапамогі Украіне».

«Улічваючы далікатны характар ​​запыту, я ўдзячны вам за тое, што трымаеце гэтую інфармацыю ў цесным кантакце з тымі, хто павінен пра гэта ведаць», — гаворыцца ў лісце Дафі.

19 снежня Палата прадстаўнікоў прагаласавала за імпічмент Трампа, прызнаўшы яго вінаватым у злоўжыванні ўладай і перашкодзе працы Кангрэсу. Наступным крокам павінна стаць зацвярджэнне гэтага рашэння Сенатам, дзе большасць месцаў належыць прадстаўнікам Рэспубліканскай партыі.

Нагодай для пачатку працэдуры імпічменту Трампа стала размова з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, падчас якой Трамп папрасіў правесці расследаванне ў адносінах да свайго патэнцыйнага суперніка на выбарах Джо Байдэна. У абмен Трамп нібыта прапанаваў даць ваенную дапамогу Украіне, ён гэтыя абвінавачванні абвяргае.

У ліпені Трамп прыпыніў аказанне ваеннай дапамогі Украіне. Па дадзеных CNN, прэзідэнт зрабіў гэта, каб мець магчымасць націснуць на Зяленскага з-за расследавання супраць Байдэна. У верасні адміністрацыя Трампа абвясціла, што ЗША выдзелілі Кіеву 250 мільёнаў даляраў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

Плакатыст Уладзімір Цэслер адзначыў 75-годдзе. І ў першы пасля юбілею дзень апублікаваў свой новы плакат5

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Загінула ўдзельніца каманды КВЗ «Стомленыя сонцам» Алена Рыбалка20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць