Надвор'е22

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні

Сёння разрыў тэмператур між паўночным захадам і паўднёвым усходам складаў больш за 11 градусаў. Надвор'е на захадзе і поўначы краіны было проста раскошнае.

Тэмпературы ў Беларусі па стане на 15:00 2 мая. Інфармацыя Pogoda.by

Звярніце ўвагу: на поўначы Беларусі сёння а 15:00 было нашмат цяплей, чым на поўдні. У Полацку +24°, а ў Горадні — усе 25.

Прычына — у цыркуляцыі антыцыклону з цэнтрам над Паўночнай Італіяй. Па яго заходняй і паўночна-заходняй перыферыі да нас мкне цёплае паветра з Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропы (па гадзіннікавай стрэлцы, як і належыць у антыцыклоне).

У выніку поўнач краіны апынулася ў зоне больш інтэнсіўнай адвекцыі цяпла, тады як поўдзень — на прахалоднай перыферыі.

Карта тэмператур на стане на 16:30 2 мая. Крыніца: Foreca.com

А ці надоўга нам такое майскае шчасце, ад якога расцвітуць цюльпаны, чаромха і бэз?

Як прагназуе тэлеграм-канал @nadvorie, антыцыклон утрымае ў Беларусі ласкавую пагоднасць з тэмпературамі ажно +24..+27° прыкладна да аўторка, 5 мая. Пасля гэтага на тэрыторыю краіны мае прыйсці халодны фронт. Паводле прагнозу ECMWF, ён падзеліць Беларусь прыкладна напалову, умоўна па лініі Гродна—Мінск—Віцебск.

На поўдзень ад фронту яшчэ на пару дзён захаваецца цёплая паветраная маса з тэмпературай каля +25°. На поўнач пачне наплываць свежаватае паветра з Балтыкі, і там стануць цалкам камфортныя +15..+18°. На фронце ў другой палове дня будзе развівацца канвекцыя з ліўнямі і навальніцамі.

6 мая з тэрыторыі Польшчы зрушыцца цыклон «Н1». На паўночную палову Беларусі ўвечары і ўначы ён прынясе, імаверна, больш інтэнсіўныя дажджы з навальніцамі.

7—8 мая чакаецца выхад з паўднёвага захаду цыклону «Н2». У прагнозах ён выглядае больш магутным — з шырокімі і працяглымі ападкамі.

Каментары2

  • Пагода нармальная
    02.05.2026
    Шахед можа прыляцець у любы момант, або яшчэ што небудь, таму на пагоду жаліцца не прыпадае.
  • .
    02.05.2026
    Скапіравалі навіну з "надвор'я", у тэксце адсылкі да цыклонаў "Н1" і "Н2", ілюстрацыі з якімі забылі. "І так сыдзе" :(

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй3

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй4

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва29

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць