Грамадства7171

Франак Вячорка: У нас афігенная дыяспара, але ныццё пра тое, што ўсё кепска, дэматывуе. Мы не ўмеем прадаваць поспехі

«Бывае, прыязджаем на сустрэчу, усе ныюць: усё кепска, дакументы не выдаюцца. Потым пачынаеш капаць: ніводнага канкрэтнага кейсу, які можна было б узяць, вырашыць».

Франак Вячорка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«У нас афігенная дыяспара, яна абсалютна неверагодная. І калі раней казалі: трэба павучыцца ў габрэяў, яшчэ ў кагосьці, — зараз усе вучацца ў нас і нам трэба проста разбудоўваць гэты патэнцыял, наколькі магчыма». Такое меркаванне выказаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка на дыскусіі «Палітычная адвакацыя: выклікі і магчымасці» ў межах V Канферэнцыі беларусаў свету, піша «Позірк».

Паводле слоў дарадцы дэмлідара, палітыкам, палітычным структурам, самому офісу Ціханоўскай «не хапае вельмі часта канкрэтных кейсаў» той ці іншай праблемы.

«Бывае, прыязджаем на сустрэчу, усе ныюць: усё кепска, нічога не выдаецца (напрыклад, дакументы — НН). Потым пачынаеш капаць: ніводнага канкрэтнага кейсу, які можна было б узяць, вырашыць», — заявіў Вячорка.

«Калі ў нас будуць канкрэтныя прыклады, прэцэдэнты, якія мы ствараем і вырашаем, потым іх лёгка маштабаваць на ўсю беларускую супольнасць», — падкрэсліў ён.

«Аднаго ныцця пра тое, што ўсё кепска, недастаткова, — лічыць Вячорка. — Калі мы будзем казаць, што ўсё кепска, не вырашаецца, мы толькі дэматывуем і нашых партнёраў, і нашыя структуры».

На думку дарадцы, трэба акцэнтаваць увагу на поспехах, але «мы не ўмеем прадаваць сябе, прадаваць свае поспехі». «Думаю, што тут [у Польшчы] па выніках гэтай канферэнцыі нам трэба паспяховыя прыклады запакаваць, раскруціць, паказаць іншым суполкам у іншых краінах, дзе меншая беларуская дыяспара, як гэта было вырашана. Супраца офіса, напрыклад, з іспанскай дыяспарай у справе прызнання пратэрмінаваных пашпартоў — выдатны прыклад», — заявіў прамоўца.

На яго перакананне, толькі супрацай дэмакратычных структур, палітыкаў, «якія адкрываюць дзверы», і суполак на месцах можна дасягнуць выніку. «Калі мы будзем дзейнічаць паасобку, мы не адкрыем дзверы альбо не давядзём справу да канца», — заявіў Вячорка.

Паводле яго слоў, вырашэнне канкрэтных праблем, іх маштабаванне на наступны год павінна стаць прыярытэтам.

Каментары71

  • Говори правду
    02.05.2026
    А Франака все хорошо. Не нойте, что у вас все плохо!
  • Канкрэтны прыклад - ляжыць у коме
    02.05.2026
    «Калі ў нас будуць канкрэтныя прыклады, прэцэдэнты/
    Дык вось ён, канкрэтны прыклад. У рэанімацыі ляжыць, у коме. https://nashaniva.com/394151
    22‑гадовы Якаў Кудзялевіч, сын аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» Дзмітрыя Кудзялевіча, трапіў у рэанімацыю чэшскага гарадка пасля спробы самагубства з-за праблем з легалізацыяй.
  • Так і запішам
    02.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць