Меркаванні5757

Чаму так ненавідзяць Грэту Тунберг

Скажу шчыра — мне вельмі падабаецца і сама Грэта Тунберг і ейны феномен.

Можа, тое таму, што я зусім не памятаю гераіняў барацьбы за мір Саманту Сміт і Кацю Лычову, якія «набілі аскоміну» школьнікам 80-х.

Саманта Сміт з бацькамі.

Відавочна, што і тады памкненні амерыканскай і савецкай школьніц пераканаць сусветных лідараў у неабходнасці атамнага раззбраення былі абсалютна шчырымі.

Школьніца Каця Лычова ў 1986 годзе наведала ЗША з «місіяй міру».

Але ўлады напоўніцу выкарысталі дзяўчат у сваіх прапагандысцкіх мэтах.

Нешта падобнае адбываецца сёння і з зусім яшчэ невядомай нядаўна школьніцай са Швецыі Грэтай Тунберг.

Насамрэч навокал Грэты Тунберг сёння зашмат так званага «хайпу», яе асобу напоўніцу выкарыстоўваюць у сваіх мэтах і мас-медыі, і разнастайныя палітыкі.

Таму калі дзяўчынка з высокай міжнароднай трыбуны з брутальным выглядам твару расказвае аб праблемах зменаў клімату ва ўсім свеце і скрадзеным дарослымі палітыкамі сваім шчаслівым дзяцінстве, гэта выклікае ў жыхароў постсавецкай прасторы адчуванне недаверу, а часам і вострай непрыязні.

У чым толькі не абвінавачваюць дзяўчынку.

Маўляў, усе гэтыя словы пра абарону клімату з боку жыхаркі краіны з ці не самым высокім узроўнем жыцця ў свеце, выглядаюць як непрыхаваны цынізм.

Хто не бачыў калажаў, на якіх Грэта Тунберг снедае акружаная галоднымі афрыканскімі дзецьмі.

Або гавораць, вось, Грэта ад імя заходніх краін патрабуе скараціць па ўсім свеце выкіды СО2, а як тады развіваць энергетыку перанаселеным азіяцкім краінам, якія толькі павінны даганяць Захад па ўзроўню жыцця?

Ну і сама асоба Грэты з яе яўна не дзіцячым выразам твару (у Грэты Тунберг дыягнаставаны сіндром Аспергера — усё ў парадку з інтэлектам, алё ёсць праблемы ў камунікаванні з людзьмі) стала ідэальнай глебай для карыкатур, калажаў і разнастайных здзекаў.

Мне ж здаецца, што аснова нашай нелюбові да Грэты Тунберг крыецца ў нас самых.

Нам, па-першае, цяжка ўявіць сабе ўзровень эгалітарызму ў Скандынавіі, якая ў гэтым сэнсе значна апярэджвае нават развітыя краіны кантынентальнай Еўропы.

У Швецыі дзяўчынка насамрэч можа абсалютна спакойна выйсці да будынку парламента і прыцягваць увагу да зменаў клімату.

Яе не адвязуць у паліцыю і за гэта не паставяць сям’ю на ўлік.

Гэта лічыцца правільным, хаця, вядома, бацькі вельмі хвалюцца за сваю дачку, якая раптам стала знакамітай.

Па-другое мы жывем у далёка не самым чыстым рэгіёне Еўропы і нам, на добры розум, і як еўрапейцам і як прадстаўнікам чалавецтва варта было б болей клапаціцца пра кліматычныя праблемы сваёй зямлі.

Між тым нават заклапаціцца раздзеленым збіраннем смецця большасць маіх суайчыннікаў відавочна не хоча.

Ужо добрыя тры гады пад маім домам стаяць кантэйнеры для асобнага збірання паперы, шкла, пластыку і рэшты, але змест іх усіх па-ранейшаму застаецца прыкладна аднолькавым.

Таму я лічу, што перад тым як запосціць здзеклівы постэр з Грэтай, або паразважаць, якое палітычнае лобі яна прадстаўляе, трэба атрымаць на тое маральнае права, абавязкова выкінуўшы рознае смецце са сваёй кватэры ў розныя кантэйнеры.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць