Меркаванні3131

Панаванне цемры

Зянон Пазняк жорстка каментуе смерць Яніны Паляковай і публічную параною, што становіцца нормай.

Зянон Пазняк жорстка каментуе смерць Яніны Паляковай і публічную параною, што становіцца нормай.

У канцы 90‑х гадоў былы старшыня Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі расказаў мне, як яшчэ напачатку Лукашэнкавага «прэзыдэнцтва» запрасіў яго Лукашэнка «правесьці ўрэмя». Не, ня ў лазьню папарыцца, як любіла савецкая намэнклятура, а папрысутнічаць пры расстрэле забойцаў, асуджаных на сьмерць. Ашарашаны Шарэцкі адмовіўся. «А напрасна, Семён Георгіевіч, інцерэсна, ані жэ после пулі ещо немнога жывут, трэпыхаются», ‑‑ заўважыў суразмоўца.

Тут сьвядомая дэманстрацыя непрыняцьця народнай маралі, публічнае сцьвярджэньне збочанасьці свайго шчарбатага жыцьцёвага ўзору як нормы жыцьця.

Пяцігадовага хлопчыка ён аб’яўляе пераймальнікам сваёй прэзыдэнцкай улады, шыюць дзіцяці форму галоўнакамандуючага і перад ім рапартуюць, становяцца навыцяжку генэралы.

Да публічнай параноі прывыкаюць, відаць, як да болю, ‑‑ інакш чым можна растлумачыць гэтае нашае «маўчаньне травы»?
Ніколі ня думалася, што фантасмагорыі Маркеса («Восень патрыярха») так увасобяцца ў нашай рэальнай беларускай, далёкай ад Лацінскай Амэрыкі, рэчаіснасьці. Ажно так яно ёсьць, і ўсё гэта – на фоне апатыі і маўчаньня краіны, дзе нішчацца жыцьці і душы.

Давядзеньне да самагубства як азначэньне злачынства адлюстравана ва ўсіх нацыянальных кодэксах права і заканадаўствах цывілізаваных краінаў. Зразумела, што ў справе самагубства Яніны Паляковай вінавайцы будуць адкручвацца, звальваць усё на яе побыт, на яе эмацыйнасьць ды асаблівасьці псіхікі і, магчыма, адкруцяцца (да пары). Але справа мусіць быць абавязкова ўзбуджана, яна не павінна падлягаць задаўненьню. Ніхто не павінен пазьбегнуць адказнасьці за сьмерць чалавека.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей12

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»5

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей12

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць