Польшча: Немагчыма пастаўляць нафту па «Дружбе» ў аверсным і рэверсным рэжыме адначасова
Інфраструктура нафтаправода «Дружба» не дазволіць польскаму аператару транспартаваць нафту ў Беларусь, захаваўшы пастаўкі на свае НПЗ, заявілі РИА Новости ў прэс-службе польскага аператара «Дружбы» кампаніі PERN.

Раней першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Круты заявіў, што Мінск разглядае пастаўкі нафты з Украіны, Польшчы, краін Балтыі, Казахстана, Азербайджана.
«Цяперашняя тэхнічная інфраструктура трубаправода «Дружба» робіць немагчымай перадачу нафты з базы ў Адамаве ва ўсходнім кірунку пры захаванні бесперапыннасці паставак для бягучых кліентаў PERN, з якімі маюцца дзейныя дагаворы ў галіне транспарціроўкі нафты на НПЗ», — сцвярджаюць у прэс-службе.
Адказваючы на пытанне, ці вядуцца ў прынцыпе з Беларуссю перамовы аб пастаўках нафты, у прэс-службе адказалі, што «тэматыка гэтых гутарак з'яўляецца камерцыйнай тайнай».
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары