Пад Асіповічамі сутыкнуліся легкавік і грузавік, вадзіцеля легкавушкі даставалі ратавальнікі
Сур'ёзнае ДТЗ, у якім пацярпеў чалавек, здарылася 17 студзеня паблізу пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна, паведамляе МНС.
На 114-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель сутыкнуліся легкавік і грузавік. 32-гадовую кіроўцу легкавушкі са зламанай машыны даставалі =ратавальнікі.
З траўмамі рознай ступені цяжкасці жанчыну даставілі ў Асіповіцкі раённы шпіталь.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары