Улада44

Літва прапануе наладзіць рэгулярныя пастаўкі нафты і газу ў Беларусь праз сваю інфраструктуру

Фота Надзеі Бужан

Літва прапануе Беларусі інтэнсіўна выкарыстоўваць яе інфраструктуру для наладжвання рэгулярных паставак нафты і газу. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус па выніках сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае БЕЛТА.

«Мы гатовыя працягваць практыку альтэрнатыўных паставак нафты, якія ўжо праходзілі. Мы можам абмяркоўваць і больш пастаянны працэс. Пра гэта якраз казалася на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі. Мы павінны разгледзець тэхнічныя рашэнні, магчымасці паставак газу. Тут трэба будзе вельмі шмат», — сказаў Лінас Лінкявічус.

Як паведамлялася, у сувязі з прыпыненнем паставак нафты з Расіі з 1 студзеня 2020 года (бакі не дасягнулі дамоўленасцяў па кошце), Беларусь стала актыўна весці пошукі альтэрнатыўных крыніц. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада дыверсіфікаваць пастаўкі нафты і імкнуцца пастаўляць з расейскага рынку 30-40% ад неабходных аб'ёмаў.

«Трэба ісці да таго, што 30-40% мы будзем купляць нафты ў Расійскай Федэрацыі. Працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну — правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расія пагодзіцца з гэтым. Дзіўна: наш саюзнік не дае згоды на пастаўку нафты ад нашага іншага саюзніка. Што ж, такая сітуацыя цяпер па пастаўках нафты, і мы павінны ў гэтым разабрацца», — заяўляў кіраўнік дзяржавы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць