Грамадства88

Лукашэнка падпісаў указ аб ільготах для людзей, якія служылі ў арміі. Тэрмін службы будуць залічваць у страхавы стаж

Аляксандр Лукашэнка 10 лютага падпісаў указ нумар 48 «Аб павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян у сувязі з прызывам на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве».

Фота Надзеі Бужан.

З 1 студзеня 2020 года ваеннаслужачыя, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню на выпадак дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля. Указам вызначаецца парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў за перыяды тэрміновай ваеннай службы, што дазволіць залічваць такія перыяды ў страхавы стаж, неабходны для вызначэння права на працоўную пенсію.

Для грамадзян, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, прадугледжаны дадатковыя льготы для падрыхтоўкі да паступлення ў навучальныя ўстановы, а таксама пераважнае права выбару месца работы па спецыяльнасці пры размеркаванні пасля атрымання адукацыі. Такім грамадзянам у год звальнення або ў год, што ідзе за годам звальнення, пры наяўнасці сярэдняга бала ў дакуменце аб адукацыі не ніжэйшага за 6 балаў і па рэкамендацыі воінскіх часцей прадастаўлена права на навучанне на факультэтах давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленнях, падрыхтоўчых курсах у дзяржаўных установах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Акрамя таго, уведзена норма аб захаванні права карыстання жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах членамі сям'і ваеннаслужачага на ўвесь перыяд тэрміновай ваеннай службы.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму3

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктарка дзіцячага цэнтра, дзе размаўляюць выключна на рускай, абвінавачвае чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў у хлусні27

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода1

У выніку ўдараў Ізраіля па Іране ліквідаваныя дзевяць вядучых фізікаў-ядзершчыкаў4

Рабаванні, згвалтаванні і нават крадзеж адзення з труны: Мінск крымінальны пры Сталіне2

Зяленскі: Лукашэнка баіцца і перанясе вучэнні далей ад мяжы з Украінай16

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага11

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму3

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць